Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарадзенскі ўнівэрсытэт
Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы
Заснаваны 22 лютага 1940 (84 гады таму)
Тып урадавы
Рэктар Андрэй Кароль
Факультэтаў 16
Колькасьць пэрсаналу 1,2 тысячы
Колькасьць студэнтаў 17 тысячаў
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°41′5″ пн. ш. 23°50′22″ у. д. / 53.68472° пн. ш. 23.83944° у. д. / 53.68472; 23.83944Каардынаты: 53°41′5″ пн. ш. 23°50′22″ у. д. / 53.68472° пн. ш. 23.83944° у. д. / 53.68472; 23.83944
Горад Горадня
Краіна Беларусь
Былыя назвы Гарадзенскі настаўніцкі інстытут (да 1941 г.), Гарадзенскі пэдагагічны інстытут (да 24 чэрвеня 1977 г.)
Адрас г. Гродна, 230023, вул. Ажэшка, 22
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.grsu.by
Гарадзенскі ўнівэрсытэт на мапе Беларусі ±
Гарадзенскі ўнівэрсытэт
Гарадзенскі ўнівэрсытэт
Гарадзенскі ўнівэрсытэт
Гарадзенскі ўнівэрсытэт
Гарадзенскі ўнівэрсытэт
Гарадзенскі ўнівэрсытэт

Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы (ГарДУ, ГДУ імя Я. Купалы, Купалаўскі ўнівэрсытэт[1]) — дзяржаўная вышэйшыя навучальная ўстанова. Заснаваны 22 лютага 1940 году. Гэта галоўны цэнтар навукі, культуры і адукацыі Гарадзеншчыны. У складзе ўнівэрсытэту 15 клясычных факультэтаў і аб’яднаньне катэдраў сацыяльна-гуманітарных навук, дзе па 64 спэцыяльнасьцях навучаюцца больш за 17 000 студэнтаў. Ва ўнівэрсытэце працуюць больш за 1200 штатных выкладчыкаў (70 прафэсараў і дактароў навук, больш чым 460 дацэнтаў і кандыдатаў навук).

Факультэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Факультэт матэматыкі і інфарматыкі
  • Ваенны факультэт
  • Факультэт фізычнай культуры
  • Факультэт мастацтваў і дызайну
  • Пэдагагічны факультэт
  • Факультэт гісторыі і сацыялёгіі
  • Філялягічны факультэт
  • Факультэт турызму і сэрвісу
  • Юрыдычны факультэт
  • Факультэт эканомікі і кіраваньня
  • Факультэт біялёгіі і экалёгіі
  • Інжынэрна-будаўнічы факультэт
  • Фізыка-тэхнічны факультэт
  • Факультэт інавацыйных тэхналёгіяў машынабудаваньня
  • Факультэт перападрыхтоўкі і павышэньня кваліфікацыі кадраў «Школа турызму і гасьціннасьці»

Абвінавачваньні ў палітычных рэпрэсіях студэнтаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ВНУ абвінавачваецца ў выключэньні студэнтаў з палітычных прычынаў. Паводле рапарту польскага фонду «Свабода і дэмакратыя», Сяргей Маскевіч, рэктар унівэрсытэту, выключаў студэнтаў за іхнюю палітычную дзейнасьць. Ягона наступнік Яўген Роўба запатрабаваў з гэтых самых прычынаў выключыць Яўгена Скрабутана[2]. Паводле рапарту, прымала ў гэтым удзел таксама Т.І. Бадзюкова, былая прарэктар па справах выхаваньня ВНУ[3], а Н.А. Карпіцкая, прарэктар па адміністрацыйных справах, дамапагала Бадзюковай у перасьледзе студэнтаў[4]. У дзеяньнях супраць студэнтаў, якія займаліся палітычнай дзейнасьцю, удзельнічаў таксама спрацоўнік унівэрсытэту Н.А. Ваўковіч[5].

Вядомыя навучэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вольга Пілянчук. Ёсьць такая прафэсія - Радзіму абараняць // Белтэлерадыёкампанія, 27 лютага 2016 г. Праверана 17 сакавіка 2016 г.
  2. ^ Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system... — С. 43.
  3. ^ Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system... — С. 41.
  4. ^ Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system... — С. 42.
  5. ^ Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system... — С. 44.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалысховішча мультымэдыйных матэрыялаў