Мікола Сільчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікола Сільчанка
Нарадзіўся 4 сакавіка 1954(1954-03-04) (65 гадоў)
Чырвоны Сьвет, Буда-Кашалёўскі раён, БССР, СССР
Навуковая сфэра правазнаўства
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт,
Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы
Альма-матэр Калінінградзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Навуковы кіраўнік Сьвятлана Паленіна
Вядомы як адзін са стваральнікаў і распрацоўшчыкаў сучаснай канцэпцыі юрыдычнай адукацыі

Мікола Ўладзімеравіч Сільчанка (нарадзіўся 4 сакавіка 1954 году) — вучоны, доктар юрыдычных навук, прафэсар[1].

Дзяцінства, маладосьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 4 сакавіка 1954 году ў пасёлку Чырвоны Сьвет Буда-Кашалёўскага раёну Гомельскай вобласьці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Пянчынскай і Глазаўскай сярэдніх школах. У 1971 годзе паступіў у Калінінградзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт (цяпер Расейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя І. Канта) на эканоміка-прававы факультэт. Унівэрсытэт скончыў у 1975 годзе датэрмінова па спэцыяльнасьці «Правазнаўства» і атрымаў дыплём юрыста з адзнакай. У 1976—1978 гг. праходзіў службу ў Савецкай Арміі. У 1976 годзе паступіў і ў 1981 годзе скончыў асьпірантуру Інстытуту дзяржавы і права АН СССР па спэцыяльнасьці 12. 00. 01 — тэорыя і гісторыя дзяржавы і права; гісторыя палітычных і прававых вучэньняў пад навуковым кіраўніцтвам заслужанага юрыста Расейскай Фэдэрацыі, прафэсара, доктара юрыдычных навук Сьвятланы Паленінай.

Дарослае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Навуковыя асновы падзелу праўных правілаў» абараніў у спэцыялізаванай радзе па абароне доктарскіх дысэртацыяў Д 002.09.01 у Інстытуце дзяржавы і права АН СССР у 1981 г. Вучонае званьне дацэнта прысвоена ў 1988 годзе. У 1989—1992 гг. знаходзіўся ў дактарантуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Доктарскую дысэртацыю на тэму «Пытаньні вышэйшасьці закона» абараніў у спэцыялізаванай радзе Д 057.03.07 па прысуджэньню вучонай ступені доктара юрыдычных навук пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце ў 1993 годзе[2]. Абедзьве дысэртацыі абаронены па спэцыяльнасьці 12.00.01 — тэорыя і гісторыя дзяржавы і права; гісторыя палітычных і прававых вучэньняў. Вучонае званьне прафэсара прысвоена ў 1995 годзе. Асоба М. У. Сільчанкі разглядалася пры выбары суддзей у Канстытуцыйны суд Беларусі:

– Другім найбольш верагодным суддзёй мог стаць доктар юрыдычных навук Мікалай Сільчанка. Ён быў тады прафэсарам юрфака Гарадзенскага ўнівэрсытэта і адным з выбітных тэарэтыкаў права. Але нечакана зьявіліся яшчэ дзве кандыдатуры — дацэнты юрфака БДУ Аляксандар Вашкевіч і Міхаіл Чудакоў.

— Канстытуцыйны суд: перамогі і паразы.[3]

У Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце працаваў зь 1 верасьня 1982 году па 1 верасьня 2014 году. Працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, з 13 сакавіка 1993 году па жнівень 2008 году — загадчык катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, зь верасьня 2009 году — загадчык катэдры тэорыі дзяржавы і права. З 28 чэрвеня 2010 году — дэкан юрыдычнага факультэта.

Апублікаваў у беларускіх і расейскіх выданьнях, у выданьнях краінаў далёкага замежжа і краінаў СНД больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфіяў, 12 вучэбных дапаможнікаў і тэкстаў лекцыяў. Выдаў два аўтарскія навучальныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш за 100 артыкулаў у навуковых часопісах Рэспублікі Беларусь, Францыі, Расейскай Фэдэрацыі, Украіны, Польшчы, Жамойці, Туркмэністана. Шэраг прац знаходзіцца ў Расейскай дзяржаўнай бібліятэцы і бібліятэцы Кангрэса ЗША.

Пад навуковым кіраўніцтвам прафэсара М. У. Сільчанкі былі распрацаваны тры асобныя праекты ў межах дзяржаўных навуковых праграм фундамэнтальных і прыкладных навуковых дасьледаваньняў. Прафэсар М. У. Сільчанка зьяўляецца адным з распрацоўшчыкаў сучаснай канцэпцыі юрыдычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, прымаў асабісты ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі ўдасканаленьня заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якая была зацьверджана Ўказам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 10 красавіка 2002 году № 205 і аказала значны ўплыў на ўдасканаленьне прававой сыстэмы Беларусі, праватворчай і правапрымяняльнай практыкі, правядзеньне навуковых дасьледаваньняў па праблемах тэорыі права і дзяржавы і галіновых юрыдычных навук.

Прафэсар М. У. Сільчанка быў старшынём першай у Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Янкі Купалы і на Гарадзеншчыне ўвогуле Рады па абароне кандыдацкіх дысэртацыяў К 02.14.01. Раднік экспэртнай рады ВАК Рэспублікі Беларусь па юрыдычных навуках. Колішні адказны рэдактар часопіса «Весьнік Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы». — Сэрыя 4, Правазнаўства.

Прафэсар М. У. Сільчанка — заснавальнік і кіраўнік навукова-пэдагагічнай школы па фундамэнтальных праблемах агульнай тэорыі права і дзяржавы і прыкладных прававых дасьледаваньняў. Пад навуковым кіраўніцтвам прафэсара М. У. Сільчанкі абаронена дванадцаць кандыдацкіх дысэртацыяў.

З 1 верасьня 2014 году працуе прафэсарам катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Абарона дысэртацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кандыдацкая дысэртацыя па тэме «Навуковыя асновы падзелу праўных правілаў» па спэцыяльнасьці 12. 00. 01 абаронена ў спэцыялізаванай радзе Д. 002. 09. 01 у Інстытуце дзяржавы і права АН СССР у 1981 г.
  • Доктарская дысэртацыя па тэме «Пытаньні вышэйшасьці закона» па спэцыяльнасьці 12. 00. 01 абаронена ў спэцыялізаванай радзе Д. 057. 03. 07 ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце ў 1993 годзе.

Узнагароды, званьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». Загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 170 ад 6 чэрвеня 2003 г.
  • Нагрудны знак «За адзнаку 2 ступені». Загад Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь № 13 — ЦА ад 17 студзеня 2011 г.;
  • Нагрудны знак «За адзнаку 1 ступені». Загад Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь № 351 — ЦА ад 21 жніўня 2013 г.
  • Юбілейны мэдаль «80 гадоў Пракуратуры Рэспублікі Беларусь». Загад Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2008 г № 588 — К ад 16 кастрычніка 2008 г.
  • Юбілейны мэдаль «90 гадоў Пракуратуры Рэспублікі Беларусь». Загад Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь № 440 — К ад 31 ліпеня 2013 г.
  • Мэдаль «За працоўныя заслугі». Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 528 ад 2 лістапада 2009 году[4].

Стажыроўкі і павышэньне кваліфікацыі, працяг навукі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Навуковая стажыроўка ў Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя М. В. Ламаносава і Маскоўскай акадэміі эканомікі і права з 15 па 28 кастрычніка 2012 г.
  • Навуковая стажыроўка ў Віленскім унівэрсытэце з 18 лістапада па 1 сьнежня 2013 г.

Навуковыя інтарэсы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэорыя і гісторыя права і дзяржавы; гісторыя вучэньняў аб праве і дзяржаве; самакіраваньне; юрыдычная навука і адукацыя.

Асабістыя навуковыя распрацоўкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прафэсарам, доктарам юрыдычных навук Сільчанкам М. У.:

  • распрацавана тэорыя ідэальнага тыпу нарматыўных прававых актаў і зьдзейсьнена тыпалёгія нарматыўных прававых актаў у герархічнай, галіновай і фэдэратыўнай структурах заканадаўства; сфармулявана ідэя і абгрунтаваны мэханізм утварэньня шматструктурнасьці сыстэмы заканадаўства;
  • распрацавана тэорыя вышэйшасьці закона ва ўмовах падзелу ўлады, вызначаны суадносіны аб’ектыўнага сацыяльнага закона і закона юрыдычнага, сфармуляваны гнасеалягічныя і лёгіка — дагматычныя парамэтры вышэйшасьці закона, вызначаны межы дзеяньня заканадацеля і суадносіны закона з актамі выканаўчай улады;
  • распрацавана тэорыя крыніц сучаснага беларускага права, праведзена іх ўнівэрсальная клясіфікацыя, сфармуляваны асновы канстытуцыйнага інстытуту крыніц права і прапанавана новая тыпалёгія прававых сыстэм, вызначаны асноўныя накірункі разьвіцьця і сыстэматызацыі крыніц беларускага права, абгрунтаваны асноўныя шляхі ўдасканаленьня адзінага прававога клясіфікатара.

Прафэсар, доктар юрыдычных навук Сільчанка М. У. зьяўляецца заснавальнікам і кіраўніком навукова — пэдагагічнай школы па тэорыі права і прыкладных прававых дасьледаваньняў; падрыхтаваў трынадцаць кандыдатаў юрыдычных навук, трох ляўрэатаў і дзесяць пераможцаў рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых прац.

Уваходзіць у склад радаў па абароне дысэртацыяў Д 02. 01. 01 і Д 02. 01. 04 пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.

Пісьмовыя працы, падручнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сильченко, Н. В. Научные основы типологии нормативно-правовых актов в СССР./ С. В. Поленина, Н. В. Сильченко — М., Наука, 1987. — 152 с.[5][6]
  • Сильченко, Н. В. Закон: проблемы этимологии, социологии и логики./ Н. В. Сільченко. — Минск: «Навука і тэхніка», 1993. — 119 с.
  • Сільчанка, М. У. Тэорыя крыніц беларускага права: манаграфія / М. У. Сільчанка. — Горадня: ГДУ імя Я. Купалы, 2012. — 253 с.
  • Сильченко, Н. В. Теория верховенства закона / Н. В. Сильченко. — Минск: Беларуская навука, 2015.- 288 с.

Аўтарэфэраты дысэртацыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сильченко, Н. В. Научные основы типологии нормативно-правовых актов: автореф. дис. … канд. юрид. наук: 12.00.01 / Н. В. Сильченко; Акад. наук СССР, Ордена Трудового Красного Знамени Институт государства и права. — М., 1981. — 21 с.[7][8]
  • Сильченко, Н. В. Проблемы верховенства закона: автореф. дис. … доктора юрид. наук: 12.00.01 / Н. В. Сильченко; Белорусский государственный университет. — Минск, 1993. — 52 с.[9][10]

Вучэбныя, вучэбна-метадычныя выданьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Асновы тэорыі дзяржавы: вучэбны дапаможнік / Пад рэд. доктара юрыдычных навук, прафесара Сільчанкі М. У. — Менск: Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства, 1995. — 128 с.
  • Агульная тэорыя права: навуч. дапам./ М. У. Сільчанка, В. В. Сядзельнік, С. А. Жаўняровіч; Пад рэд. М. У. Сільчанкі. — Горадня: ГДУ, 2004. — 345 с.
  • Сільчанка, М. У. Паходжаньне дзяржавы і права: Вучэб. дапам. / М. У. Сільчанка. — Менск: Тэсэй, 2005.
  • Сільчанка, М. У. Агульная тэорыя права: вучэб. — метад. комплекс / М. У. Сільчанка. — Горадня: Гарадзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы, 2008. — 709 с.

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Старонка Гарадзенскага вну
  2. ^ «Пытаньні вышэйшасьці закона»
  3. ^ Канстытуцыйны суд: перамогі і паразы
  4. ^ Мікалай Уладзіміравіч узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
  5. ^ Электронная бібліятэка БДУ
  6. ^ Сильченко, Н. В. Научные основы типологии нормативно-правовых актов в СССР./ С. В. Поленина, Н. В. Сильченко — М., Наука, 1987. — 152 с.
  7. ^ Вучоба ў аспірантуры пачалася ў 1976 годзе і паспяхова скончылася ў 1981 годзе. І зноў дуплет – выбітная абарона дысертацыі, падрыхтаванай пад кіраўніцтвам доктара юрыдычных навук, прафесара, Заслужанага юрыста РСФСР Святланы Васільеўны Паленінай, і нараджэнне дачкі Кацярыны.
  8. ^ Электронная бібліятэка БДУ
  9. ^ Заканчэнне працы над дысертацыяй супадае з сур’ёзным кадравым рашэннем – 13 сакавіка 1993 года Мікалай Уладзіміравіч становіцца загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. І новы навучальны год прынёс сапраўдны і даўно чаканы поспех – абарону 9 снежня 1993 года дысертацыі ў спецыялізаваным савеце БДУ Д.057.03.07 ў спецыялізаваным савеце БДУ Д.057.03.07.
  10. ^ «Пытаньні вышэйшасьці закона»