Перайсьці да зьместу

Варанілавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Варанілавічы
трансьліт. Varanilavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Ружанскі
Вышыня: 177 м н. у. м.
Насельніцтва: 276 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225153[1]
СААТА: 1256813021
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′27″ пн. ш. 24°55′53″ у. д. / 52.8075° пн. ш. 24.93139° у. д. / 52.8075; 24.93139Каардынаты: 52°48′27″ пн. ш. 24°55′53″ у. д. / 52.8075° пн. ш. 24.93139° у. д. / 52.8075; 24.93139
Варанілавічы на мапе Беларусі ±
Варанілавічы
Варанілавічы
Варанілавічы
Варанілавічы
Варанілавічы
Варанілавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Варані́лавічы[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 45 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 30 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі БаранавічыБерасьце.

За расейскім часам — у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. У 1886 року 310 жыхароў, 27 двароў, праваслаўная царква, школа, піцейны дом. На пачатку XX стагодзьдзя 478 жыхароў.

За польскім часам — у гміне Ружаны Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[4].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). З 12 кастрычніка 1940 — цэнтар сельсавету. Паводле перапісу 1970 року 408 жыхароў; у 2003 — 322 жыхары, 130 гаспадарак.

Да 1 сьнежня 2009 году — цэнтар Варанілавіцкага сельсавету. 1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Варанілавіцкага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[5], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[6].

  • 2010 год — 276 жыхароў
  • 2005 год — 300 жыхароў, 127 двароў[7]
  • 1999 год — 353 жыхары

Сярэдняя школа, аддзяленьне сувязі, клюб, пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва.

Рамонтна-мэханічныя майстэрні, фэльчарска-акушэрскі пункт, вэтэрынарны пункт.

Аўтамабільныя дарогі Н523 Клепачы — Варанілавічы — Юндзілы і Н533 Ружаны — Варанілавічы — Астравок[8].

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква сьвятога Ўладзімера (1990-я), збудаваная на месцы разбуранай за савецкім часам Георгіеўскай царквы
  • Братэрская магіла (1941—1944) савецкіх жаўнераў і партызанаў. Абэліск (1960)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква сьвятога Георгія (XIX стагодзьдзе)
  • Капліца могілкавая
  1. ^ Алфавитный список улиц по Ворониловичи (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 13 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 245
  3. ^ Woroniłowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. — S. 953
  4. ^ Woroniłowicze, вёска. Radzima.net. Праверана 22 жніўня 2012 г.
  5. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(недаступная спасылка) (рас.)
  6. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
  7. ^ Варанілавічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 496
  8. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 21 жніўня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]