Перайсьці да зьместу

Астравок (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Астравок (Пружанскі раён)»)
Астравок
лац. Astravok
Астравок
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Ружанскі
Насельніцтва
колькасьць: 51 чал. (2012)[1]
колькасьць двароў: 28
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225153[2]
СААТА: 1256856031
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°46′36″ пн. ш. 24°56′39″ у. д. / 52.77667° пн. ш. 24.94417° у. д. / 52.77667; 24.94417Каардынаты: 52°46′36″ пн. ш. 24°56′39″ у. д. / 52.77667° пн. ш. 24.94417° у. д. / 52.77667; 24.94417
Астравок на мапе Беларусі ±
Астравок
Астравок
Астравок
Астравок
Астравок
Астравок
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Астраво́к[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Астравок уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 40 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 25 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2012 год — 51 жыхар, 28 двароў.

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад месцазнаходжаньня на востраве, акружаным з усіх бакоў вадою[4].

За расейскім часам — у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні[5].

За польскім часам — вёска[6] і фальварак у гміне Ружаны Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[7].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). У 1940 — 586 жыхароў, 56 двароў.

У ліпені 1944 року гітлераўцы спалілі вёску і загубілі 19 жыхароў. Пасьля вайны адноўленая.

1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Варанілавіцкага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[8], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[9]..

  • XX стагодзьдзе: 1940 год — 586 жыхароў, 56 двароў; 1970 год — 197 жыхароў; 1999 год — 82 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 69 жыхароў, 37 двароў; 2005 год — 61 жыхар, 34 двары[10]; 2010 год — 38 жыхароў; 2012 год — 51 жыхар, 28 двароў[1]

Аўтамабільныя дарогі Н533 РужаныВаранілавічы — Астравок[11] і Н1010 ТаўцьвілыВерчыцы.

  1. ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
  2. ^ Алфавитный список улиц по Островок (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 12 лістапада 2012 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 244
  4. ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18 (9563). — С. 4.
  5. ^ Ostrówek (4) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. — S. 716
  6. ^ Ostrówek, вёска. Radzima.net. Праверана 12 лістапада 2012 г.
  7. ^ Ostrówek, фальварак. Radzima.net. Праверана 12 лістапада 2012 г.
  8. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(недаступная спасылка) (рас.)
  9. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
  10. ^ Астравок // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 490
  11. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 12 лістапада 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Астравок (Берасьцейская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў