Брэд Піт
Ўільям Брэдлі «Брэд» Піт (па-ангельску: William Bradley «Brad» Pitt; нарадзіўся 18 сьнежня 1963 году, Шаўні, Аклагома, ЗША) — амэрыканскі актор і прадусар.
Піт упершыню атрымаў прызнаньне дзякуючы ролі ў фільме «Тэльма і Луіза» (1991). Ягоныя першыя галоўныя ролі ў вялікіх бюджэтных фільмах прыпалі на кінастужкі «Рака ўспамінаў» (1992) і «Легенды восені» (1994), а таксама на фільм жахаў «Інтэрвію з вампірам» (1994). Крытыкі высока адзначылі выступ актора ў крымінальным трылеры «Сем» (1995) і навукова-фантастычным фільме «12 малпаў» (1995), за што Піт атрымаў прэмію Залаты Глёбус за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну і намінацыю на Оскар. У выніку ў 2019 годзе ўсё ж такі атрымаў запаветную статуэтку за фільм «Аднойчы ў Галівудзе» ў намінацыі найлепшая мужчынская роля другога пляну. Разам з Эдўардам Нортанам зьняўся ў адной з галоўных роляў у экранізацыі твору Чака Паланіка «Байцоўскі клюб». У 2014 годзе ажаніўся з амэрыканскай акторкай Анджэлінай Джалі, зь якой быў заручаны ад 2012 году і сустракаўся пачынаючы ад 2005 году. Аднак, разжэнства каханкаў адбылося ўжо ў 2019 годзе.
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1995 — «12 малпаў»
- 1999 — «Байцоўскі клюб»
- 2004 — «Троя»
- 2013 ― «12 гадоў рабства»
- 2015 — «Вялікі продаж без пакрыцьця»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Brad Pitt // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Brad Pitt // filmportal.de — 2005.
- ^ Brad Pitt // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ https://www.okhistory.org/publications/enc/entry?entry=PI014
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 18 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Аклагоме
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус»
- Ляўрэаты прэміі BAFTA
- Ляўрэаты прэміі Гільдыі кінаактораў ЗША
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну ў фільме
- Акторы ЗША
- Акторы XX стагодзьдзя