Арабскі сьвет
Арабскім сьветам (па-арабску: الوطن العربي) прынята абагульнена называць арабскія краіны Блізкага Ўсходу і Паўночнае Афрыкі, а таксама краіны Ўсходняе Афрыкі, якія ўваходзяць у Лігу арабскіх дзяржаў і маюць арабскую мову ў якасьці адной з афіцыйных. Арабскі сьвет складаецца з 23 краінаў з сукупным насельніцтвам каля 373 млн чалавек і агульнай плошчай прыблізна 13 млн квадратных кілямэтраў.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніжэй прыводзіцца пералік краінаў, якія прынята ўключаць у «арабскі сьвет».
Дзяржава | Тэрыторыя (км²) | Насельніцтва (чал.) | Сталіца |
---|---|---|---|
Альжыр | 2 381 740 | 40.610.000 | Альжыр |
Бахрэйн | 765 | 1.425.000 | Манама |
Джыбуці | 23 200 | 818 169 | Джыбуці |
Эгіпет | 1 001 450 | 95 690 388 | Каір |
Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка | 266 000 | 267 405 | Эль-Аюн (заяўленая) / Тыфарыці (фактычная часовая сталіца) |
Емэн | 527 970 | 27 580 288 | Сана |
Ярданія | 92 300 | 9 456 932 | Аман |
Ірак | 435 052 | 37 200 552 | Багдад |
Катар | 11 586 | 2 570 934 | Доха |
Каморы | 2235 | 795 745 | Мароні |
Кувэйт | 17 818 | 4.053.000 | Кувэйт |
Лібан | 10 452 | 6 000 007 | Бэйрут |
Лібія | 1 759 541 | 6 293 380 | Трыпалі |
Маўрытанія | 1 030 700 | 3 359 185 | Нуакшот |
Марока | 446 550 | 32 649 130 | Рабат |
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты | 83 600 | 5 473 972 | Абу-Дабі |
Аман | 309 500 | 4 298 320 | Маскат |
Палестына | 6020 | 4 550 368 | Рамала |
Саудаўская Арабія | 2 149 610 | 31 521 418 | Эр-Рыяд |
Сырыя | 185 180 | 18 502 413 | Дамаск |
Самалі | 637 657 | 10 251 568 | Магадышу |
Судан | 1 866 068 | 40 234 882 | Хартум |
Туніс | 163 610 | 10 982 754 | Туніс |
Усяго: | 13 408 604 | 373 037 124 |
Вышэйшая адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У арабскіх краінах дзейнічае 132 унівэрсытэты, 136 каледжаў, 433 інстытуты, якія даюць вышэйшую адукацыю. Колькасьць студэнтаў у іх перавышае 5 млн чалавек. Лідэрамі ў сфэры вышэйшае адукацыі лічацца Эгіпет, Саудаўская Арабія, Лібан. Як адзначаюць, адной з галоўных праблемаў вышэйшае адукацыі ў арабскіх краінах зьяўляецца спад яе якасьці, асабліва ў тэхнічных галінах, прычынай чаго паказваюць недастатковае фінансаваньне і вельмі нестабільную абстаноўку ў рэгіёне. У 1978 годзе была прынята Канвэнцыя па прызнаньні дакумэнтаў аб вышэйшай адукацыі, дыплёмаў і ступеняў у арабскіх краінах. Яе падпісалі Альжыр, Бахрэйн, Эгіпет, Ірак, Ярданія, Кувэйт, Лібія, Марока, Аман, Катар, Саудаўская Арабія, Судан, Туніс, ААЭ; а статус назіральніка атрымалі Лібан, Сырыя, Емэн, Палестына.
Інтэрнэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2010 год па зьвестках сайта Internet World Stats, у арабскім сьвеце налічвалася каля 60 мільёнаў карыстачоў сеціва Інтэрнэт, што зьяўляецца досыць важкім значэньнем, бо гэтая колькасьць людзей складае амаль траціна ўсяго насельніцтва гэтага рэгіёну. З пачатку 2000-х па 2010 год колькасьць інтэрнэт-карыстальнікаў павялічылася на 1,825%. Гэта дастаткова высокая лічба для арабскага сьвету, аднак у сьвеце ў цэлым іх доля не перавышае 3%.
Дзякуючы хуткаму распаўсюджваньню Інтэрнэту мноства людзей атрымала магчымасьць выказваць сваё меркаваньне свабодна, хаця раней былі пазбаўлены гэтага права. Мноства людзей сталі выкарыстоўваць усе перавагі тэхналягічнага новаўвядзеньня (напрыклад, рэлігійныя сайты, якія з высокай хуткасьцю распаўсюджваюцца ў сеціве).
Мадэрнізацыя інтэрнэт-рэсурсаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Краіны «арабскага сьвету» ўкладваюць мноства фінансавых сродкаў у рамках стратэгіі па разьвіцьці эканомікі і стварэньні новых працоўных месцаў. Таксама аналітыкі прагназуюць стабільны рост колькасьці інтэрнет-карыстальнікаў у арабскім сьвеце. Дасягненьні навукі і тэхнікі вырашаюць праблемы слабаразьвітай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, якая перашкаджае свабоднаму доступу ў Інтэрнет у гэтым рэгіёне. Напрыклад, у канцы сакавіка 2009 г. у Альжыры, Бахрэйне, Ярданія, Кувэйце, Саудаўскай Арабіі і Тунісе зьявілася тэхналёгія WiMAX9, у той час як у іншых краінах пачалося тэставаньне гэтага сэрвісу.
Цэнзура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Урады краін арабскага сьвету абмяжоўваюць СМІ ў рабоце і праводзяць палітыку рэпрэсіяў. Дзяржава кантралюе СМІ і Інтэрнет. Прыхільнікі свабоды слова спрабуюць змагацца супраць гэтых законаў, аднак гэта рабіць дастаткова складана. Мноства блогераў і дысідэнтаў апынуліся ў турме праз свае артыкулы, словы і г. д. в.
Напрыклад, у Сырыі зацьверджаны закон аб прэсе ў 2001 годзе, які дае дзяржаўным органам аб’ёмныя магчымасьці па наглядзе за публікацыямі, якія выходзяць у краіне. У Тунісе кодэкс прэсы накіраваны супраць працы туніскіх журналістаў, паводле якога ім забаронена абражаць прэзыдэнта, парушаць парадак і апублікаваць тое, што дзяржава лічыць дэзінфармацыяй.
У арабскім сьвеце асноўнай тэндэнцыяй лічыцца імкненьне арабскіх краінаў рэгуляваць зьмест сайтаў пры дапамозе заканадаўства аб друку і прэсе. Мясцовыя сайты па патрабаваньнях павінны рэгістравацца ў дзяржаўных органах перад адкрыцьцём. Напрыклад, у Ярданіі ў 2007 годзе была выдадзена пастанова, паводле якой электронная прэса і ўсе сайты павінны падпарадкоўвацца закону аб друку і прэсе і кантралююцца спэцыяльным аддзелам друку і прэсы. Пасьля гэтага былі ўведзены ўсеагульны кантроль і цэнзура.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Deng, Francis Mading War of visions: Conflict of identities in the Sudan. — Washington, D.C.: The Brookings Institution, 1995. — ISBN 0-8157-1794-6
- Frishkopf, Michael Music and media in the Arab world. — Cairo: The American University in Cairo Press, 2010. — ISBN 978-977-416-293-0