Перайсьці да зьместу

Адам Сьміт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адам Сьміт
Adam Smith
Дата нараджэньня 16 чэрвеня 1723
Месца нараджэньня Керкалдзі, Шатляндыя, Вялікабрытанія
Дата сьмерці 17 ліпеня 1790 (67 гадоў)
Месца сьмерці Эдынбург, Шатляндыя, Вялікабрытанія
Школа/традыцыя Клясычная школа эканамічнай думкі
Пэрыяд сучасная эканоміка
Кірунак Заходняя філязофія
Асноўныя зацікаўленасьці Палітычная філязофія, этыка, эканоміка
Значныя ідэі клясычная эканоміка, сучасны свабодны рынак, падзел працы, «нябачная рука рынка»
Аказалі ўплыў Арыстотэль, Батлер, Кідэніюс, Гобс, Г’юм, Хатчэсан, Джон Лок, дэ Мандэвіль, Пэцьці, Кёнэ
Наступнікі Бэльграна, Чомскі, Конт, Дарвін, Энгельс, Фрыдман, Хаек, Кейнз, Маркс, Мальтус, Міл, Мантэск’ё, Рэнд, Рыкард, айцы-заснавальнікі ЗША

А́дам Сьміт (па-ангельску: Adam Smith; 16 чэрвеня 1723, Керкалдзі — 17 ліпеня 1790, Эдынбург) — шатляндзкі эканаміст, філязаф-этык і аўтар, а таксама адзін з заснавальнікаў клясычнае школы эканамічнае думкі і ключавая фігура ў эпоху Шатляндзкай асьветы[1]. Сьміт зьяўляецца вядомым дзякуючы двум ягоным клясычным творам: «Тэорыя маральных пачуцьцяў» (1759) і «Дасьледаваньне аб прыродзе і прычынах багацьця народаў» (1776). Апошні ягоны твор, як правіла, лічыцца першай сучаснай працай па эканоміцы[2].

Сьміт вывучаў сацыяльную філязофію ва ўнівэрсытэце Глазга і ў Бэйліял-Коледж у Оксфардзе, дзе ён быў адным зь першых студэнтаў, што атрымалі стыпэндыі шатляндзага філянтропа Джона Снэла. Пасьля заканчэньня навучаньня, Сьміт прачытаў пасьпяховую сэрыю публічных лекцыяў у Эдынбургу, што прывяло яго да супрацоўніцтва з Дэйвідам Г’юмам падчас часу Шатляндзкай асьветы. Пасьля Сьміт стаўся прафэсурам у Глазга, выкладаючы маральную філязофію. У гэты час ён напісаў і апублікаваў «Тэорыю маральных пачуцьцяў». Надалей Сьміт адправіўся ў падарожжа па ўсёй Эўропе, дзе ён сустрэў іншых інтэлектуальных геніяў свайго часу.

Сьміт заклаў асновы клясычнай свабоднай рынкавай эканамічнай тэорыі. «Дасьледаваньне аб прыродзе і прычынах багацьця народаў» стала папярэднікам сучаснай акадэмічнай эканамічнай дысцыпліны. У гэтай і іншых працах, Сьміт распрацаваў канцэпцыю падзелу працы і меркаваў, што рацыянальная карысьлівасьць і канкурэнцыя могуць прывесьці да эканамічнага росквіту. У 2005 годзе кніга «Дасьледаваньне аб прыродзе і прычынах багацьця народаў» была ўключана ў лік 100 найлепшых шатляндзкіх кніг усіх часоў[3].

  1. ^ «Great Thinkers of the Scottish Enlightenment». BBC.
  2. ^ L. Davis, William; Figgins, Bob; Hedengren, David; B. Klein, Daniel (May 2011). «Economics Professors' Favorite Economic Thinkers, Journals, and Blogs (along with Party and Policy Views)». Econ Journal Watch. 8 (2): 133.
  3. ^ «100 Best Scottish Books, Adam Smith». The List.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]