Мілтан Фрыдман
Мі́лтан Фры́дман (па-ангельску: Milton Friedman; 31 ліпеня 1912, Бруклін — 16 лістапада 2006) — амэрыканскі эканаміст, вядомы сваімі працамі ў мікраэканоміцы, макраэканоміцы, гісторыі эканомікі, статыстыцы, а таксама актыўнаю абаронай эканамічнага і палітычнага лібэралізму.
У сваёй працы Капіталізм і свабода (1962) ён заклікаў да мінімізацыі ролі ўраду ў свабодным рынку дзеля палітычнай і грамадзкай свабоды. У 1976 годзе Фрыдман стаўся ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі «за дасягненьні ў дасьледваньні спажывецтва, гісторыі грашовага абарачэньня, а таксама за практычную дэманстрацыю складанасьці палітыкі эканамічнай стабілізацыі».[16]
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мілтан Фрыдман нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў беднай сям’і жыдоўскіх эмігрантаў з Украіны. Скончыў Унівэрсытэт Рутґерса з дыплёмам па матэматыцы. Працягнуў навучаньне ў Чыкагаўскім унівэрсытэце, дзе атрымаў ступень магістра эканомікі.
З 1937 году працаваў у Нацыянальным бюро эканамічных дасьледваньняў.
У 1946 годзе атрымаў ступень доктара ў Калюмбійскім унівэрсытэце.
Пад час Другой сусьветнай вайны працаваў у міністэрстве фінансаў ЗША, потым у складзе групы дасьледчых-статыстыкаў, што выконвалі замову міністэрства абароны.
У 1946 стаў прафэсарам Чыкагаўскага ўнівэрсытэта, дзе працаваў да сваёй адстаўкі ў 1977 годзе. Якраз у той пэрыяд сфармавалася так званая Чыкагаўская эканамічная школа, яскравым прадстаўніком якой быў сам Фрыдман.
Быў кансультантам ураду ЗША па Пляну Маршала, эканамічным дарадцам прэзыдэнтаў Ніксана і Рэйґана. Вёў калёнку ў часопісе Newsweek у 1966—1984. Працаваў у Гувэраўскім унівэрсытэце рэвалюцыі, вайны і міру пры Стэнфардзкім унівэрсытэце.
Жонка Мілтана Фрыдмана Роза Фрыдман і ягоны сын Дэйвід Фрыдман таксама зьяўляюцца вядомымі эканамістамі-лібэраламі.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фрыдман стаў вядомым праз распрацаваную ім Колькасную тэорыю грошай, паводле якой грашовае абарачэньне вызначае намінальны кошт вытворчасьці. Мілтан Фрыдман лічыцца адным з пачынальнікаў тэорыі манэтарызму, якая прызнавала кіраваньне грашовым абаротам найважнейшым фактарам кіраваньня эканомікаю.
Таксама важным унёскам Фрыдмана ў разьвіцьцё эканамічнай навукі ёсьць яго праца над функцыяй спажываньня і гіпотэзай пэрманэнтнага даходу (1957), крытыка мадэлі Крывой Філіпса і распрацоўка канцэпцыі натуральнага ўзроўню беспрацоўя (1968).
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кнігі і артыкулы для шырокае аўдыторыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Roofs or Ceilings?: The Current Housing Problem разам з Джорджам Дж. Стыглерам. (Foundation for Economic Education, 1946)
- Capitalism and Freedom ISBN 0-226-26401-7 (1962)
- Social Security: Universal or Selective? разам з Ўілбурам Дж. Когэнам (1972)
- There’s No Such Thing as a Free Lunch (1975), калёнкі з Newsweek
- Free to Choose: A personal statement, разам з Розай Фрыдман, (1980)
- The Case for Overhauling the Federal Reserve, 1985, Challenge
- Economic Freedom, Human Freedom, Political Freedom ISBN 1-883969-00-X (1992), памфлет
- The Drug War as a Socialist Enterprise, Фрыдман пра свабоду і наркотыкі, 1992
- Two Lucky People: Memoirs (разам з Розай Фрыдман) ISBN 0-226-26414-9 (1998)
- George Stigler: A Personal Reminiscence, Journal of Political Economy Vol. 101, No. 5 (Oct., 1993), pp. 768—773 JSTOR
- George J. Stigler, 1911—1991: Biographical Memoir, 1998
- Money Mischief: Episodes in Monetary History ISBN 0-15-162042-3 (1994)
- The Case for Free Trade with Rose Friedman, 1997, Hoover Digest
- Reflections on A Monetary History The Cato Journal, Vol. 23, 2004
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Milton Friedman // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Milton Friedman // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ Milton Friedman // Babelio (фр.) — 2007.
- ^ Milton Friedman, economist, dies aged 94 (анг.) // Financial Times — Nikkei Inc., 2006. — ed. size: 111898 — ISSN 0307-1766; 1476-8844
- ^ Societies A. C. o. L., Press O. U., Rockoff H. Milton Friedman // Friedman, Milton (31 July 1912–16 November 2006) (анг.) // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.2001952
- ^ Internet Archive — 1996.
- ^ http://www.legacy.com/obituaries/sfgate/obituary.aspx?pid=173292483
- ^ http://www.theguardian.com/business/2006/nov/16/usnews.internationalnews
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ NNDB (анг.) — 2002.
- ^ Scientific Legacy Database (анг.) — Institute of Mathematical Statistics.
- ^ https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/memoriam
- ^ Internet Archive — 1996.
- ^ https://phillysoc.org/about/distinguished-members
- ^ https://phillysoc.org/about/past-trustees
- ^ Nobelprize.org
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Free to Choose» («Свабода выбару») — вядомае тэлешоў Мілтана Фрыдмана(недаступная спасылка) — некалькі выпускаў на GoogleVideo
- Фундацыя імя Мілтана Фрыдмана
- Хатняя старонка Фрыдмана
- Нарадзіліся 31 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Памерлі 16 лістапада
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Каліфорніі
- Пахаваныя ў ЗША
- Выпускнікі Кембрыдзкага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя Прэзыдэнцкім мэдалём Свабоды
- Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне эканомікі
- Узнагароджаныя Нацыянальным мэдалём навукі ЗША
- Сябры Эканамэтрычнага таварыства
- Ганаровыя дактары Гарвардзкага ўнівэрсытэту
- Эканамісты ЗША
- Эканамісты чыкагаўскай школы