Windows Vista

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Windows Vist
Лягатып
Распрацоўнік
Microsoft
Выпускі
Сямейства АС Windows
Першы выпуск

30 лістапада 2006 (для карпаратыўных кліентаў)

30 студзеня 2007 (для звычайных карыстальнікаў)
Скасаваная [+/−]
Мовы беларуская
Тып ядра Гібрыднае ядро
Стандартны інтэрфэйс Windows Aero
Ліцэнзія Microsoft EULA
Бягучы стан

Windows Vista — апэрацыйная сыстэма карпарацыі Microsoft сямейства Windows NT, лінейкі апэрацыйных сыстэмаў, якія выкарыстоўваюцца на карыстальніцкіх пэрсанальных кампутарах. У стадыі распрацоўкі гэта апэрацыйная сыстэма мела кодавую назву «Longhorn».

У лінейцы прадуктаў Windows NT Windows Vista носіць нумар вэрсіі 6.0 (Windows 2000 — 5.0, Windows XP — 5.1, Windows Server 2003 — 5.2). Для абазначэньня «Windows Vista» часам выкарыстоўваюць абрэвіятуру «WinVI», якая аб’ядноўвае назву «Vista» і нумар вэрсіі, запісаны рымскімі лічбамі.

Windows Vista, як і Windows XP, — выключна кліенцкая сыстэма. Microsoft таксама выпусьціла сэрверную вэрсію Windows Vista — Windows Server 2008.

30 лістапада 2006 году Microsoft афіцыйна выпусьціла Windows Vista і Office 2007 для карпаратыўных кліентаў.[2]

Па дадзеных вэб-аналітыкі ад W3Schools, па стане на кастрычнік 2011 году, доля рынка Windows Vista роўная Red Arrow Down.svg 5,5%; гэта значэньне дасягала максымуму ў 18,6% у кастрычніку 2009 году[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напачатку этапе распрацоўкі сыстэма была вядомая пад кодавай назвай Longhorn (назва бару Longhorn Saloon недалёка ад лыжнага курорту Ўістлер у Брытанскай Калумбіі). Назва «Vista» была абвешчана 22 ліпеня 2005 году. Празь некалькі месяцаў Microsoft таксама пераназвалі Windows Longhorn Server у Windows Server 2008. З 8 лістапада 2006 году паўнавартасная вэрсія Windows Vista была даступная для вытворцаў абсталяваньня. Публічны рэліз для карыстальнікаў адбыўся 30 студзеня 2007 году.

Варта заўважыць, што шматлікія функцыі, якія плянаваліся ў Windows Vista, не былі ўведзеныя Microsoft з-за абурэньня карыстальнікаў. Напрыклад, меркавалася, што OpenGL будзе рэалізаваны як надбудова над Direct3D. Гэта прывяло б да сур’ёзнага падзеньня прадукцыйнасьці OpenGL у параўнаньні з Direct3D і да замацаваньня вэрсіі OpenGL. Але непакой не апраўдаўся, падтрымка OpenGL у Windows Vista засталася[4]. Не ўвайшла ў Windows Vista і файлавая сыстэма WinFS — на гэты раз з-за праблем з прадукцыйнасьцю.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Афіцыйны сайт скасаваная агульная падтрымка
  2. ^ Microsoft Launches Windows Vista and the 2007 Office System to Consumers PressCentre. Microsoft New Zealand (2007-01-30). Праверана 2009-11-09 г. Архіўная копія ад 2011-08-23 г.
  3. ^ Статыстыка на жнівень, W3schools.
  4. ^ Windows Vista займела натыўную падтрымку OpenGL.

Microsoft[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]