Перайсьці да зьместу

Picasa

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Google Picasa»)
Picasa
Распрацоўка Google
Апошняя вэрсія 3.9 (Зборка 135.93) (23 сакавіка 2012 г.; 12 гадоў таму)[1]
АС Microsoft Windows, Mac OS X, Linux
Тып арганайзэр фатаздымкаў
Ліцэнзія freeware
Афіцыйная старонка picasa.google.com

Picasa — кампутарная праграма для арганізацыі і рэдагаваньня лічбавых фатаздымкаў, першапачаткова распрацаваная Idealab і набытая Google у ліпені 2004 году[2]. Назва Picasa — сумесь імя вядомага мастака Паблё Пікаса (па-ангельску: Pablo Picasso), фразы mi casa (па-беларуску: мая хата) і pic (скарачэньне ад picture — выява) — у выніку атрымліваецца «пэрсаналізаванае мастацтва»[2]. Google пасьля набыцьця праекту пачала яго бясплатны распаўсюд.

Уласныя зборкі пад Windows XP, Windows Vista і Mac OS X можна спампаваць у Google Labs. Для Linux між тым, уласны код напісаны ня быў, але з, уласна, Picasa (у якасьці win-зборкі) ідзе Wine. Абнаўленьні для Windows 98 і Windows Me не падтрымліваюцца (можна скарыстацца толькі старой вэрсіяй).

Арганізацыя і рэдагаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фатаздымкі арганізуюцца, дзякуючы мажлівасьці імпарта і сачэньня за здымкамі, а таксама, дзякуючы цэтлікам, распазнаваньню твараў, альбомам і гэтак далей. Picasa не зьяўляецца паўнавартасным рэдактарам, але ўсё ж мае асноўныя функцыі: удасканаленьне колераў, выдаленьне эфекту чырвоных вачэй, асячэньне выяваў і гэтак далей. Здымкі гэтак жа можна абрабіць для перасылкі ў e-mail на форумах, ці падрыхтаваць да друку.

У кожнай праіндэксаванай тэчцы Picasa зьмяшчае файл picasa.ini, у якім захаваныя ўсе пазначэньні, распазнаныя твары ды іншая карысная мета-інфармацыя. Да JPEG-выяваў Picasa дадае таксама IPCT-цэтлікі.

Picasa мае пошукавую панэль, празь якую ажыцьцяўляецца пошук па фатаздымках. Праграма шукае выява паводле прызначанае карыстальнікам назвы, назвы файла, цэтлікаў, назваў тэчак ды іншае карыснае інфармацыі.[3]

Распазнаваньне твараў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

15 жніўня Google абвясьціла пра набыцьцё кампаніі Neven Vision, чыя тэхналёгія дазваляла шукаць па пэўных аб’ектах у здымках: людзёх, будынках і гэтак далей. Гэтую тэхналёгію Google выкарыстала ў якасьці тэхнічнае частцы для функцыі распаўнаваньня твараў на Picasa Web Albums, якая была ўведзена ў працу 2 верасьня 2008 году.[4]

Picasa Web Albums
Тып фатагостынг
Даступныя мовы некалькі моваў[d]
Уладальнік Google Inc.
Пачатак працы 15 кастрычніка 2002
Мова праграмаваньня C++
Ліцэнзія бескаштоўнае апраграмаваньне[d]
picasaweb.google.com

Picasa Web Albums — фотагостынг ад Google, па функцыянальнасьці падобны да Flickr ды іншых фатагостынгаў. Google дазваляе бескаштоўнае выкарыстаньне 1 ГБ дыскавае прасторы. Здымкі з Picasa націсканьнем некалькіх гузікаў лёгка запампоўваюцца ў Web Albums з захаваньнем усіх цэтлікаў, геаграфічнае інфармацыі і гэтак далей.

Інфармацыя пра Picasa Web Albums зьявілася ў сеціўных СМІ 6 чэрвеня 2006 году.[5] На пачатку працы кожнаму карыстальніку прапанавалася 250 МБ дыскавае прасторы. З 7 сакавіка 2007 году ўжо прапанаваўся 1 гігабайт. Акрамя гэтага, кожны карыстальнік мае магчымасьць набыць дадатковую прастору, на якой разьмесьцяцца таксама іншыя сэрвісы, напрыклад, Gmail. Усяго можна набыць ад 20 ГБ да 16 ТБ.[6]