Перайсьці да зьместу

Яўген Хачарыдзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Хачарыдзі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 ліпеня 1987(1987-07-28)[1][2] (38 гадоў)
Рост 198 см
Вага 85 кг
Пазыцыя абаронца, цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Чарнаморац Адэса
Нумар 34
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2008 Алком Мэлітопаль[d] 25 (1)
2006—2008 Валынь Луцак 24 (2)
2008—2018 Дынама Кіеў 150 (6)
2018—2019 ПАОК 3 (0)
2020 Дынама Берасьце 16 (0)
2025—4 Чарнаморац Адэса 1 (0)
Зборныя
2009—2018 Украіна 51 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
29 жніўня 2025.

Яўге́н Хачары́дзі (па-ўкраінску: Євген Хачеріді; нар. 28 ліпеня 1987 году, Мэлітопаль, Украінская ССР) — колішні украінскі футбаліст, абаронца «Чарнаморца» і нацыянальнай зборнай Украіны. Выступаў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.

Пачынаў гуляць у футбол у Мелітопалі за клюб «Алком». У сэзоне 2006—2007 гадоў на правах арэнды выступаў за «Валынь» у першай лізе. Луцкі клюб зацікавіўся пэрспэктыўным гульцом і летам 2007 году яны выкупілі кантракт гульца.

У студзені 2008 году Яўген перайшоў у кіеўскае «Дынама», дзе дэбютаваў 1 сакавіка 2008 году ў матчы сярод дублёраў супраць «Дняпра». За асноўную каманду дэбютаваў 13 верасьня 2008 году ў рамках Кубка Ўкраіны ў матчы супраць роднага «Алкома», выйшаўшы на 56 хвіліне замест Фларына Чэрната[3].

Дэбют у Прэм’ер-лізе чэмпіянату Ўкраіны адбыўся 18 ліпеня 2009 году ў матчы супраць адэскага «Чарнаморцу». Матч скончыўся перамогай кіяўлянаў зь лікам 5:0, а Яўген адыграў усе 90 хвілін. У маі 2018 года перайшоў у ПАОК Тэсалёнікі з заробкам 1,5 млн даляраў за год[4]. Каманда ня вельмі часта выкарыстоўвала Яўгена, агулам у складзе каманды ён правёў 11 гульняў, у тым ліку 3 гульні Супэрлігі Грэцыі, і у ліпені 2019 года рашэньнем Фэдэрацыі футбола Грэцыі пакінуў клюб у якасьці вольнага агента[5]. 23 кастрычніка 2019 году заключыў кантракт з футбольным клюбам Дынама Берасьце[6].

10 кастрычніка 2009 году дэбютаваў у складзе зборнай, адгуляўшы ўвесь матч супраць каманды Ангельшчыны (1:0) і атрымаўшы жоўтую картку на 68 хвіліне ад славенскага рэферы Даміра Скаміны[7].

«Дынама» Кіеў:

ПАОК:

«Дынама» Берасьце:

З боку бацькі мае грэцкія карані, маці ўкраінка[8]. Яўген называе сябе часьцей за ўсё ўкраінцам[9], чым грэкам. Аднак у інтэрнэце да гэтага часу папулярна памылковае меркаваньне аб грузінскіх ці нават армянскіх[10] каранях Хачарыдзі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]