Яўген Канаплянка
| Яўген Канаплянка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 29 верасьня 1989[1] (36 гадоў) | |
| Рост | 176 см | |
| Вага | 69 кг | |
| Пазыцыя | атакуючы паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007—2015 | Дніпро | 157 (35) |
| 2015—2017 | Сэвільля | 32 (4) |
| 2016—2017 | → Шальке-04 | 17 (1) |
| 2017—2019 | Шальке-04 | 40 (5) |
| 2019—2022 | Шахтар Данецк | 28 (4) |
| 2022—2023 | Краковія | 36 (2) |
| 2023—2024 | ЧФР Клуж | 3 (0) |
| Зборныя | ||
| 2006 | Украіна (да 17)[d] | 1 (0) |
| 2007—2008 | Украіна (да 19)[d] | 9 (3) |
| 2010—2023 | Украіна | 87 (21) |
Яўге́н Канапля́нка (па-ўкраінску: Євген Коноплянка; нар. 29 верасьня 1989 году, Кіраваград, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Украіны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сем гадоў запісаўся ў сэкцыю па каратэ[2]. Потым займаўся футболам у родным горадзе ў клюбе «Алімпік». У днепрапятроўскім «Дняпры» апынуўся ў 16 гадоў[2]. Узімку 2006 году быў пераведзены ў дубль «Дняпра». У найвышэйшай лізе Ўкраіны дэбютаваў 26 жніўня 2007 году ў хатнім матчы супраць вужгарадзкага «Закарпацьця» (0:0), Канаплянка выйшаў на 83 хвіліне замест Джабы Канкавы.
Першы гол у чэмпіянаце Ўкраіны забіў 28 лютага 2010 году ў хатнім матчы супраць луганскай «Зары» (2:2), на 34 хвіліне ў браму Багдана Шуста. У другой палове сэзону 2009—2010 гадоў Яўген паказваў добрую гульню, ва ўсіх гульнях ён адыграў поўныя матчы.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У красавіку 2010 году Мірон Маркевіч упершыню выклікаў Яўгена ў склад нацыянальнай зборнай Украіны на матчы ў канцы траўня й пачатку чэрвеня 2010 году супраць зборных Летувы, Румыніі й Нарвэгіі[3]. Канаплянка згуляў ва ўсіх трох гульнях і забіў свой першы гол у зборнай.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Сэвільля»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2016
«Шахтар»:
- Чэмпіён Украіны: 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Yevhen Konoplyanka // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 Коноплянка: «Всегда знал, что могу играть на этом уровне». Football.ua
- ↑ Маркевич назвал первый состав. Football.ua
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Дняпра»
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Нарадзіліся 29 верасьня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Кіраваградзкай вобласьці
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Дніпро
- Футбалісты клюбу «Сэвільля»
- Футбалісты клюбу «Шальке-04» Гельзэнкірхэн
- Футбалісты клюбу «Шахтар» Данецк
- Футбалісты клюбу «Краковія» Кракаў
- Футбалісты клюбу ЧФР Клуж
- Футбалісты зборнай Украіны
- Украінскія футбалісты