Віктар Каваленка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Каваленка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 ліпеня 1929(1929-07-21)
Памёр 17 жніўня 2001(2001-08-17) (72 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, пісьменьнік, літаратурны крытык, крытык, празаік
Узнагароды

Ві́ктар Анто́навіч Кавале́нка[1] (21 ліпеня 1929, в. Сакаўшчына, Валожынскі раён — 17 жніўня 2001) — беларускі крытык, літаратуразнавец, празаік. Акадэмік НАН Беларусі (1994).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся ў Лідзкай пэдвучэльні, якое закончыў у 1948 годзе. Потым скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1953). Доктар філялягічных навук (1978).

3 1958 годзе працаваў у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, у 1982—1997[1] гг. — дырэктар.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар кніг крытыкі і літаратуразнаўства «Пошукі і здзяйсненьні» (1963), «Давер» (1967), «Прага духоўнасьці» (1975), «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1977), «Жывое аблічча дзён» (1979), «Покліч жыцьця» (1987) і інш., раману «Падвышанае неба» (1975).

Аўтар больш за 200 навуковых прац, зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў, у тым ліку 11 манаграфій. Яго працы, прысьвечаныя творчасьці З. Бядулі, Я. Коласа, І. Шамякіна, літаратурнаму працэсу XIX ст. — пачатку XX ст. адрозьніваюцца канцэптуальнасьцю, навізной пастаноўкі праблем, актуальнасьцю, шматграннасьцю навуковых рашэньняў, глыбінёй і гістарызмам дасьледаваньняў. Дасьледаваў працэс паскоранасьці ў разьвіцьці беларускай літаратуры, роля ў ёй нацыянальна-самабытных вытокаў і ўплывы суседніх літаратур[2].

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шляхі разьвіцьця беларускай савецкай прозы. Мн.: Навука і тэхніка, 1972
  • Вытокі. Уплывы. Паскоранасьць. Мн.: Навука і тэхніка, 1975.
  • Праблемы сучаснай беларускай крытыкі. Мн.: Навука і тэхніка, 1977.
  • Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры. Мн.: Навука і тэхніка, 1981.
  • Общность судеб и сердец. Мн.: Наука и техника, 1985.
  • Покліч жыцьця: Літ. крытыка. Мн.: Мастацкая літаратура, 1987.
  • Веліч праўды: Выбранае. Мн.: Мастацкая літаратура, 1989.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980). Заслужаны дзяяч навукі БССР (1981).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7.
  2. ^ Памяці вучонага, Сайт НАН Беларусі

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Каваленка Віктар Антонавіч. База зьвестак «Гісторыя беларускай навукі ў асобах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі. Праверана 4 лістапада 2011 г.