Тарас Міхалік
| Тарас Міхалік | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 28 кастрычніка 1983[1][2][3] (42 гады) | |
| Рост | 184 см | |
| Вага | 83 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2001—2005 | ЦСКА Кіеў[d] | 89 (10) |
| 2005—2013 | Дынама Кіеў | 124 (8) |
| 2005 | → Гавэрла Ужгарад | 18 (3) |
| 2013—2019 | Лякаматыў Масква | 83 (2) |
| 2019—2020 | Валынь Луцак | 21 (0) |
| Зборныя | ||
| 2006—2012 | Украіна | 32 (0) |
Тара́с Міха́лік (па-ўкраінску: Тарас Михалик; нар. 28 кастрычніка 1983 году, Любяшоў, Валынская вобласьць, УССР) — былы ўкраінскі футбаліст, цэнтральны абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Украіны.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Міхалік зьяўляецца выхаванцам валынскага футболу. Выступаў за каманду Луцкага інстытуту фізкультуры, у якой у 17 гадоў быў заўважаны сэлекцыянэрам кіеўскага ЦСКА, зь якім неўзабаве падпісаў свой першы прафэсійны кантракт. У вайсковым клюбе, выступаў у першай лізе, Міхалік гуляў на пазыцыі правага паўабаронцы. У 2005 годзе перайшоў ува ужгарадзкае «Закарпацьце», добра паказаў сябе ў матчах вышэйшай лігі й атрымаў запрашэньне ў кіеўскае «Дынама», зь якім узімку 2006 году падпісаў пяцігадовы кантракт. Пачынаючы з сэзону 2006—2007 гадоў зьяўляўся асноўным апорным паўабаронцам «Дынама».
18 чэрвеня 2013 году стала вядома што Тарас падпісаў кантракт з маскоўскім «Лякаматывам» тэрмінам на тры гады[4].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У зборнай Украіны дэбютаваў 15 жніўня 2006 году ў матчы супраць зборнай Азэрбайджану. З тых часоў рэгулярна выклікаецца на матчы нацыянальнай зборнай.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Дынама»
- Чэмпіён Украіны: 2007, 2009
- Уладальнік Кубка Ўкраіны: 2006, 2007
- Уладальнік Супэркубка Ўкраіны: 2006, 2007
- Уладальнік Кубка Першага каналу: 2008
«Лякаматыў»:
- Чэмпіён Расеі: 2018
- Уладальнік Кубка Расеі: 2015, 2017, 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Taras Mykhalyk // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ TARAS MYKHALYK // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Taras Mikhalik // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Локомотив» подписал контракт с Тарасом Михаликом