Перайсьці да зьместу

Яўген Селязьнёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Селязьнёў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 ліпеня 1985(1985-07-20)[1][2][3] (41 год)
Рост 188 см
Вага 88 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Армат (футбольны клуб)[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004 Шахцёр-3 Данецк[d] 41 (9)
2002—2006 Шахтар-2 Данецк[d] 53 (19)
2002—2009 Шахтар Данецк 26 (7)
2006—2008 → Арсэнал Кіеў 36 (19)
2009—2011 Дніпро 51 (30)
2011—2012 Шахтар Данецк 26 (16)
2012—2016 Дніпро 88 (38)
2016 Кубань Краснадар 9 (3)
2016 Шахтар Данецк 3 (1)
2017 Карабюкспор 29 (7)
2018 Акхісар Бэледыеспор 24 (9)
2019 Маляга 12 (0)
2019—2020 Бурсаспор 28 (10)
2020—2021 Колас 10 (5)
2021—2023 Мінай 17 (1)
Армат (футбольны клуб)[d]
Зборныя
2008—2018 Украіна 58 (11)

Яўген Селязьнёў (па-ўкраінску: Євген Селезньов; нар. 20 ліпеня 1985 году, Макееўка, УССР) — колішні ўкраінскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Украіны.

У чэрвені 2008 году, вярнуўшыся з арэнды ў кіеўскім «Арсэнале», Яўген падпісаў новы кантракт з «Шахтарам» да 2013 году, але, адыграўшы за данецкі клюб толькі адзін сэзон, 24 ліпеня 2009 году падпісаў трохгадовае пагадненьне з «Дняпром»[4]. Сума трансфэру склала 4,5 мільёну эўра[5]. 21 чэрвеня 2011 году стала вядома што нападнік вяртаецца ў Данецк[6].

У сэзонах 2010—2011 і 2011—2012 гадоў станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Ўкраіны, апошні з каторых сумесна з Майконам.

У складзе нацыянальнай зборнай Украіны дэбютаваў 24 траўня 2008 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Нідэрляндаў. Свой першы гол за зборную забіў у таварыскай гульні супраць зборнай Нарвэгіі 19 лістапада 2008 году з пэнальці.

«Шахтар»:

«Акхісар Бэледыеспор»:

  1. ↑ Evgen Seleznev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ↑ Yevhen Seleznyov // FBref (анг.)
  3. ↑ Yevhen Seleznyov // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ↑ Селезнёв подписал контракт с Днепром. Футболфан.
  5. ↑ Селезнёв перешёл в «Днепр». shakhtar.com
  6. ↑ Селезнев в Шахтере за 5 млн евро. football.ua

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]