Юльян Дрэйзін
Юльян Дрэйзін | |
Дата нараджэньня | 9 (21) чэрвеня 1879 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 28 сакавіка 1942 (62 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Маскоўскі ўнівэрсытэт |
Занятак | публіцыст, перакладнік, музыказнаўца |
Навуковая сфэра | музыказнаўства, пераклад |
Месца працы |
|
Юльян Мікалаевіч Дрэйзін (21 чэрвеня [ст. ст. 9 чэрвеня] 1879, Екацярынаслаў — 28 сакавіка 1942, Нямчынаўка) — музыказнавец, публіцыст, перакладчык, пэдагог; аўтар працы «Музыка і рэвалюцыя» — першага дасьледаваньня ў галіне музыказнаўства на Беларусі.
Пераклаў на беларускую мову шэраг твораў антычных аўтараў («Антыгона» Сафокла, «Іліяда» Гамэра і інш.). Вядома больш за 820 ягоных перакладаў, зьвязаных з музыкай. Склаў апублікаваны ў сэрыі «Беларуская навуковая тэрміналёгія» слоўнік «Музычныя тэрміны».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1879 у сям’і лекара і акушэркі. Першую адукацыю атрымаў у Віленскай духоўнай гімназіі, затым скончыў мэдычны факультэт Юр’еўскага ўнівэрсытэту. Выпускнік Маскоўскага ўнівэрсытэту (1908), скончыў гісторыка-філялягічны факультэт. Браў прыватныя ўрокі ў прафэсараў Маскоўскай кансэрваторыі.
Выкладаў грэцкую і лацінскую мовы, а таксама тэарэтычныя курсы ў навучальных установах Магілёва. У 1919 заснаваў тут першы грамадзкі сымфанічны аркестар у БССР, які складаўся з дваццаці чалавек, дзе Юльян Дрэйзін выконваў партыю першай скрыпкі. З 1925—1935 у Менску, выкладаў гісторыю і тэорыю музыкі ў Беларускім пэдагагічным, Беларускім музычным тэхнікумах і Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі, антычныя мовы — у Камвузе і БДУ, працаваў у Інстытуце беларускай культуры, Акадэміі навук, Беларускім радыёкамітэце. Апрацаваў музычную тэрміналёгію[1]. Зь яго ініцыятывы па беларускім радыё трансьляваліся канцэрты беларускіх сьпевакоў.
У другой палове 1920-х быў сябрам Беларускага таварыства драматычных пісьменьнікаў і кампазытараў. Зь верасьня 1926 — адзін з самых актыўных супрацоўнікаў таварыства. У 1929 накіраваны на Першую Ўсерасейскую музычную канфэрэнцыю ў Ленінград. У 1930 на сродкі таварыства выдаюцца яго пераклады. У 1930-х з пачаткам рэпрэсіяў беларускай інтэлігенцыі быў неаднаразова крытыкаваны за памылкі «контрарэвалюцыйнага характару». Неўзабаве быў выключаны зь Беларускага таварыства драматычных пісьменьнікаў і кампазытараў і з сэкцыі савецкіх кампазытараў БССР.
У 1931 (альбо ў 1932) праўленьне таварыства паведаміла, што «камісія па праверцы складу членаў Т-ва выключыла са складу Т-ва… Дрэйзіна Юлія, як ідэолёгічна чужога й да гэтага часу не парваўшага з мінулым і ня прызнаўшага сваіх памылак, што асабліва яскрава выявілася ў яго выступленьні на пленуме ЦС пра мастацтва (тэорыя „беспартыйнай“ творчасьці)[2]».
Апошнім артыкулам Ю. Дрэйзіна стала публікацыя «Музыкальная жизнь Белоруссии», пасьля якой зьявіліся артыкулы — «абвінаваўчыя прыгаворы» у газэтах «ЛіМ» Я. Шарахоўскага й «Звязда» Х. Дунца[3]. Напісаўшы «пакаяльны» ліст, навуковец зь сям’ёй у 1935 зьехаў зь Менску й пасяліўся ў пасёлку Нямчынаўка пад Масквой. Пазьней выкладаў грэцкую мову ў вышэйшых навучальных установах сталіцы РСФСР. У 1938—1942 выкладчык, затым Дацэнт філялягічнага факультэта Маскоўскага ўнівэрсытэту й пэдагагічнага інстытуту.
Памёр у 1942 у Нямчынаўцы. Меў дачку — Веру Юльянаўну Дрэйзін.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юльян Дрэйзін публікаваўся пад псэўданімамі Ю. Д., Д., Е. Ж.-а, О., Е. Ж., Ю-н, Альфа, Гамма, Строгі, Нэўма, Слухач, Зат-ка, Фа, А. К-оў, Арыон, Орфей, Бэта.
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Хроніка беларускай культуры. У Інбелкульце. // Полымя : часопіс. — 1925. — № 3. — С. 166.
- ^ БДАМЛМ. — Фонд 81. —Воп. 1. — С. 23
- ^ Х. Дунец. Нацдэмаўскія адкравенні Дрэйзіна. // Звязда : газэта. — 1935, 30 студзеня. — № 25 (5151). — С. 5.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дрэйзін, Юльян. / біяграфічныя зьвесткі Л. С. Савік; бібліяграфія Рэут, Г. І. // пад рэдакцыяй Т. М. Махнач. Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т.. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя ПетрусяБроўкі, 1995. — Т. 6, Талалай—Яфімаў. — С. 576, 577. — ISBN 5-85700-061-0.
- Уладзімір Калеснік. Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі. — Менск: Мастацкая літаратура, 1977. — С. 294—296. — 325 с. — 2000 ас.
- Міхась Мушынскі. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 20―30-я гады / рэдактар А. М. Адамовіч. — Менск: Навука і тэхніка, 1975. — С. 33—35. — 374 с. — 1200 ас.
- Наталля Стасюк. Музычна-перакладчыцкая дзейнасць Юльяна Дрэйзіна. // Роднае слова : часопіс. — 2009. — № 12. — С. 90—94.
- Лапидус, Наум Исаакович. Зарубежная литература в белорусских изданиях и переводах: Вып. 1. — Менск: БДУ, 1968. — С. 27—29, 31—33, 36. — 90 с. — 1000 ас.
- Дрейзин, Юлиан Николаевич // Большая биографическая энциклопедия
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юльян Дрэйзін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- «Музыка і рэвалюцыя» — першае навуковае даследаванне ў галіне музыказнаўства на Беларусі.(недаступная спасылка) // Першы нацыянальны тэлеканал, 16 чэрвеня 2008
- Сафокл. Антыгона. Пераклад Юльяна Дрэйзіна. Новая рэдакцыя Л. Баршчэўскага
- Нарадзіліся 21 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Нарадзіліся ў Дніпры
- Памерлі 28 сакавіка
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Маскоўскай вобласьці
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выкладчыкі Менскай вышэйшай партыйнай школы
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Інстытуту беларускай культуры
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Беларускія музыказнаўцы
- Беларускія публіцысты
- Беларускія пэдагогі
- Беларускія перакладчыкі
- Асобы Магілёва