Цеплякі
Цеплякі лац. Cieplaki | |
Былая назва: | Цеплакі[1] |
Мясцовая назва: | Цыплякі[2] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Сеньненскі |
Сельсавет: | Машканскі |
Насельніцтва: | 7 чал. (2003) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2135 |
Паштовы індэкс: | 211117[3] |
СААТА: | 2244829070 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°54′8″ пн. ш. 29°55′29″ у. д. / 54.90222° пн. ш. 29.92472° у. д.Каардынаты: 54°54′8″ пн. ш. 29°55′29″ у. д. / 54.90222° пн. ш. 29.92472° у. д. |
± Цеплякі |
Цеплякі́[4] — вёска ў Беларусі, у басэйне ракі Чарнагосьніцы каля возера Ліпны (за 5 км на паўднёвы ўсход ад яго). Уваходзяць у склад Машканскага сельсавету Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзяцца за 10 км на захад ад Машкан, за 20 км на паўночны ўсход ад Сянна.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню ўпамінаюцца ў 1591 годзе як вёска Цеплакі пры падзеле маёнткаў Івана Іванавіча Сапегі паміж яго сынамі, якая адышла ў валоданьне Рыгора Сапегі — маёнтак Астроўна Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[1]. У XVIII ст. вёскай валодалі Пацеі[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 20 кастрычніка 1772 году Цеплякі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні, з 2 жніўня 1773 году ў Сеньненскі павеце. з 22 сакавіка 1777 да 31 сьнежня 1796 у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 да 31 сьнежня 1796). З 31 сьнежня 1796 да 27 лютага 1802 году ў Сеньненскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 году ў Машканскай воласьці Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні[5]. Вёска належала да прыходу Госьміраўскае Сьвята-Міхайлаўскай царквы (да 1839 году уніяцкай)[6][7].
У XIX ст. маёнткам Астроўнам, да якога належалі Цеплякі, валодалі Плятэры[8][9].
У 1910 годзе сялянскай грамадзе вёскі Цеплякоў належала 411 дзесяцін зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Госьміраўскае Сьвята-Міхайлаўскай царквы й уваходзілі ў Круглянскае сялянскае таварыства[10][11].
З 14 верасьня 1917 году Цеплякі апынуліся ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі.
Наіноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Цеплякі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, з траўня 1919 году ў Сеньненскім павеце Віцебскай губэрні.
У сакавіку 1924 году Цеплякі вярнулі БССР, з 20 жніўня ў Застадольскім сельсавеце Сеньненскага раёну Віцебскай акругі, з 26 ліпеня 1930 году — Сеньненскі раён, з 12 лютага 1935 году — Багушэўскі раён, з 20 лютага 1938 году ў складзе Віцебскай вобласьці.
У Другую сусьветную вайну пад нямецкай акупацыяй з 8 ліпеня 1941 году да 25 чэрвеня 1944 году. У жніўні 1943 году карнікі спалілі 25 двароў, забілі 16 жыхароў[12].
Па вайне савецкія ўлады аднавілі калгас «Чырвоная Зорка», які ў 1950 годзе далучылі да калгасу «Сьцяг Леніна» з цэнтрам у вёскі Круглянах. 20 студзеня 1960 году Багушэўскі раён скасавалі, Застадольскі сельсавет далучылі да Сеньненскага раёну. З 1962 году вёска у складзе Обальскага сельсавету[13][14][15] .
Да 2004 году Цеплякі ўваходзілі ў склад Обальскага сельсавету[16].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 93 чал.[7]
- XX стагодзьдзе: 1910 год — 37 двароў, 126 мужчын, 124 жанчыны[10]; 1940 год — 30 двароў, 64 чал.
- XXІ стагодзьдзе: 2003 год — 5 двароў, 7 чал.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лілія Тамашова (*25 чэрвеня 1924, вёска Цеплякі — †18 траўня 2016, Менск) — літаратуразнаўца, пэдагог, аўтар мэтадычных дапаможнікаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3. С. 110 (В-2), 241
- ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 84 (В-2), 334
- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 424.
- ^ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 197, 199.
- ^ А. М. Сементовскій , Архіепіскопъ Полотскій и Витебскій Василій Списокъ церквей, монастырей и духовенства, бывшей греко-унитской Бѣлорусской епархіи, за 1839 годъ. / А. М. Сементовскій // Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. : даведнік. — Санктъ-Петербург: Издана Витебскимъ губернскимъ статистическимъ комитетомъ, 1867. — С. 127 (№ 197).
- ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 499. — 613 с.
- ^ А. С. Дембовецкій. Опыт описанія Могилевской губерніи. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 2. — С. 130. — 1000 с.
- ^ А. С. Дембовецкій Опыт описанія Могилевской губерніи.. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 3. — С. 212, 213. — 329 с.
- ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 176 (№ 10). — 250 с.
- ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1910 год. / Г. Пожаровъ. — Могилевъ губ. : Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1910. — С. 335. — XLIII,455.XXXVIII,86,109 с.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Сенненскага р-на. — Мн.: ПК «Паліграфафармленне», 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-6351-18-9 С. 159.
- ^ Ф. 993, 4 ад. зах. — Сельскагаспадарчая арцель (калгас) «Чырвоная Зорка», в. Цеплякі Застадольскага сельсавета Багушеўскага раёна Віцебскай вобласьці. 1945-1947, 1950. «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы».
- ^ Рапановіч, Я. Н.. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэдактар доктар-філялягічных навук [[|Шуба, П. П.]]. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977. — С. 398. — 504 с.
- ^ Ф. 1040, 260 ад. зах. — 1944-28.11.1969. Сельскагаспадарчая арцель (калгас) «Сьцяг Леніна», в. Кругляны Застадольскага (з 1962 г.- Обальскага) сельсавета Багушэўскага (з 20.01.1960 - Сеньненскага) раёна Віцебскай вобласьці. «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы».
- ^ Решение Витебского областого Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Сенненскага р-на. — Мн.: ПК «Паліграфафармленне», 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-6351-18-9 С. 608.
- Рапановіч, Я. Н.. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэдактар доктар-філялягічных навук Шуба, П. П.. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977. — С. 398. — 504 с.