Віцебская акруга
Выгляд
| Віцебская акруга | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | акруга |
| Уваходзіць у | Беларуская ССР |
| Адміністрацыйны цэнтар | Віцебск |
| Дата ўтварэньня | 1924 |
| Дата скасаваньня | 26 ліпеня 1930 |
| Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
| Насельніцтва (1926) | 583,4 тыс. |
| Нацыянальны склад | беларусы — 77,9%; расейцы — 9,2 %; габрэі — 9,2 %; палякі — 1,7 %; латышы — 1,2 % |
| Плошча | 11,4 тыс. км² |
| Скасаваная | ліпень 1930 |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| | |
Ві́цебская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала зь ліпеня 1924 па ліпень 1930 году.
Першапачаткова ўключаў 12 раёнаў: Бешанковіцкі, Віцебскі, Высачанскі, Гарадоцкі, Езярышчанскі, Кузьняцоўскі, Лёзьненскі, Мяжанскі, Сеньненскі, Сіроцінскі, Сураскі, Чашніцкі.
У 1927 быў скасаваны Кузьняцоўскі раён, а ў 1929 — Езярышчанскі.
Скасаваны ў ліпені 1930, як большасьць акругаў СССР. Раёны пераданыя ў прамое падпарадкаваньне БССР.
Паводле зьвестак перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 583,4 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 77,9%; расейцы — 9,2 %; габрэі — 9,2 %; палякі — 1,7 %; латышы — 1,2 %.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.
| ||||||||