Перайсьці да зьместу

Антоні (Мельнікаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Антоні Мельнікаў»)
Мітрапаліт Антоні
1970-я гады
32-і ленінградзкі мітрапаліт
29 верасьня 1978 — 29 траўня 1986
ЦаркваРасейская праваслаўная
АбшчынаЛенінградзкая япархія
ПапярэднікНікадзім (Ротаў)
НаступнікАляксій (Рыдыгер)

Менскі мітрапаліт
25 траўня 1965 — 29 верасьня 1978
АбшчынаМенская япархія
ПапярэднікСергій (Пятроў)
НаступнікФіларэт (Вахрамееў)

Белгарад-Днястроўскі япіскап
31 траўня 1964 — 25 траўня 1965
АбшчынаБелгарад-Днястроўскае вікарыяцтва
ПапярэднікСергій (Пятроў)
НаступнікАляксій (Гроха)

АдукацыяМаскоўская духоўная акадэмія (1950)
Прафэсіябагаслоў
Дзейнасьцьгісторык праваслаўнай царквы ў Беларусі
Сапраўднае імяАнатоль Сяргеевіч Мельнікаў
Нарадзіўся19 лютага 1924
Масква, Расейская СФСР, Савецкі Саюз
Памёр29 траўня 1986
Ленінград, Расейская СФСР, Савецкі Саюз
ПахаваныМікольскія могілкі Аляксандра-Неўскай лаўры
БацькаСяргей Мельнікаў
Прыняцьце сьвятога сану22 ліпеня 1950
Прыцяцьце манастваліпень 1950
Япіскапская хіратонія31 траўня 1964

УзнагародыОрдэн Сяброўства народаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мітрапаліт Антоні (1924, Масква, цяпер Расея — 1986, цяпер Санкт-Пецярбург, Расея) — дзяяч праваслаўнай царквы ў Беларусі і архірэй Расейскай праваслаўнай царквы.

Доктар багаслоўя (1981). 32-і ленінградзкі мітрапаліт (1978—1986). Менскі і беларускі мітрапаліт і (архі-) япіскап (1965—1978). Архімандрыт Жыровіцкага Ўсьпенскага манастыра ў Слонімскім раёне і рэктар Менскай духоўнай сэмінарыі (1956—1963). Гісторык праваслаўнай царквы ў Беларусі 1917—1962 гадоў. Вывучаў гісторыю Жыровіцкага манастыра ў Слонімскім раёне Беларусі. Склаў збор старажытнага беларускага ткацтва[1].

Анатоль Сяргеевіч Мельнікаў нарадзіўся ў сям'і выкладніка Маскоўскага геадэзічнага інстытуту (Расейская СФСР). Пасьля сканчэньня школы працаваў на збройным прадпрыемстве Масквы падчас Нямецка-савецкай вайны. У 1944 годзе паступіў у новаадчынены Маскоўскі багаслоўскі інстытут і стаў іпадыяканам патрыяршага месцаахоўніка Аляксія І. У 1950-м скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступеняй кандыдата багаслоўя за твор «Пастырская душаапека паводле сьвяціцеля Яна Залатавуста». У ліпені 1950 году пастрыгся ў манахі Тройца-Сергіевай лаўры (Загорск, Маскоўская вобласьць) пад імем Антоні ў гонар Антонія Рымляніна. 18 ліпеня 1950 году быў рукапакладзены ў ерадыяканы, а 22 ліпеня — у ераманахі маскоўскім патрыярхам Аляксіем І. Пасьля гэтага стаў выкладнікам, а затым інспэктарам Адэскай духоўнай сэмінарыі (Украінская ССР). У 1952-м быў прызначаны інспэктарам Саратаўскай духоўнай сэмінарыі і выканаўцам абавязкаў сакратара Саратаўскай епархіяльнай управы (РСФСР). У 1956 годзе быў узьведзены ў сан архімандрыта Жыровіцкага Ўсьпенскага манастыра ў Слонімскім раёне і быў прызначаны рэктарам Менскай духоўнай сэмінарыі. У 1959 годзе праз хрушчоўскія ганеньні на рэлігію урад Беларускай ССР пачаў зрываць набор у сэмінарыю, у выніку чаго тую зачынілі ў 1963 годзе праз адсутнасьць выхаванцаў. Адначасна зачынілі і Жыровіцкі манастыр[1].

Увосень 1963 году быў прызначаны рэктарам Адэскай духоўнай сэмінарыі і намесьнікам Усьпенскага манастыра Адэсы. 20 траўня 1964 году Сьвяты сынод Расейскай праваслаўнай царквы прызначыў яго белгарад-днястроўскім япіскапам у якасьці вікарыя Адэскай япархіі. 31 траўня 1964 году пасьвечаны ў япіскапы маскоўскім патрыярхам Аляксіем І, 4-ма мітрапалітамі — Піменам Круціцкім, Нікадзімам Ленінградзкім, Барысам Херсонскім і Няктарам Кішынёўскім, а таксама 2-ма архіяпіскапамі — Сергіем Менскім, Данілам і Анісіфорам. У лютым—траўні 1965 году часова кіраваў Адэскай япархіяй. 25 траўня 1965 году быў прызначаны менскім і беларускім япіскапам пры адначасным прызначэньні сьвятаархімандрытам Жыровіцкага Ўсьпенскага манастыра ў Слонімскім раёне Беларусі. 8 кастрычніка 1965 году быў ўзьведзены ў сан архіяпіскапа. У 1965-м пачаў штогадовыя замежныя паездкі ад імя Маскоўскага патрыярхату. 7 кастрычніка 1967 году быў прызначаны старшынёй рэдакцыйнай калегіі зборніка «Багаслоўскія працы». 8 верасьня 1975 году быў узьведзены ў сан мітрапаліта. Дасьледаваў гісторыю праваслаўнай царквы ў Беларусі 1917—1962 гадоў і Жыровіцкага манастыра. Склаў збор старажытнага беларускага ткацтва[1].

29 верасьня 1978 году быў прызначаны ленінградзкім мітрапалітам і стаў пастаянным сябрам Сьвятога сыноду РПЦ паводле пасады. 14 лістапада 1978 году ўзнагароджаны правам нашэньня 2-х наперсьнікаў. У ліпені 1979 году ўзначаліў толькі стваранае Ленінградзкае аддзяленьне Аддзелу вонкавых царкоўных зносінаў Маскоўскага патрыярхату. 24 чэрвеня 1981 году быў прызначаны сябрам пастаяннага Працоўнага прэзыдыюму і кіраўніком багаслоўскай працоўнай групы Камісіі Сьвятога сыноду па падрыхтоўцы і правядзеньні сьвяткаваньня 1000-годзьдзя хрышчэньня Русі. У 1981 годзе атрымаў ступеню доктара багаслоўя[1].

  1. ^ а б в г Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 19 лютага 2014. — № 31 (27641). — С. 8. — ISSN 1990-763x.