Перайсьці да зьместу

Франкфурт-на-Майне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Франкфурт на Майне»)
Франкфурт-на-Майне
ням. Frankfurt am Main
Герб Франкфурту-на-Майне Сьцяг Франкфурту-на-Майне
Дата заснаваньня: I стагодзьдзе
Краіна: Нямеччына
Зямля: Гэсэн
Кіраўнік: Майк Ёзэф[d]
Плошча:
Вышыня: 112 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 6109, 6101, 69
Паштовы індэкс: 60308–60599, 65929–65936
Нумарны знак: F
Геаграфічныя каардынаты: 50°6′38″ пн. ш. 8°40′56″ у. д. / 50.11056° пн. ш. 8.68222° у. д. / 50.11056; 8.68222Каардынаты: 50°6′38″ пн. ш. 8°40′56″ у. д. / 50.11056° пн. ш. 8.68222° у. д. / 50.11056; 8.68222
Франкфурт-на-Майне на мапе Нямеччыны
Франкфурт-на-Майне
Франкфурт-на-Майне
Франкфурт-на-Майне
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://frankfurt.de/

Фра́нкфурт-на-Ма́йне (па-нямецку: Frankfurt am Main) — горад у Нямеччыне, месьціцца ў зямлі Гэсэн на рацэ Майн. Паводле колькасьці жыхароў гэта пяты горад у краіне пасьля Бэрліну, Гамбургу, Мюнхэну і Кёльну. Налічваючы крыху больш за 763 тысяч жыхароў паводле стану на 31 сьнежня 2019 году, ён утварае суцэльную аглямэрацыю з суседнім горадам Афэнбах-на-Майне, дзе агулам жывуць каля 2,3 мільёнаў чалавек[3][4]. Места ёсьць сэрцам буйной мэтрапольнага рэгіёну Райн-Майну з насельніцтвам 5,5 мільёнаў чалавек, што ставіць яго на другі радок у краіне пасьля рэгіёну Райн-Руру. Асаблівасьцю Франкфурту-на-Майне ёсьць вялікая колькасьць хмарачосаў, якія адносяцца да найвышэйшых у Эўропе. Цэнтральны бізнэсовы раён места месьціцца прыкладна ў 90 км на паўночны захад да геаграфічнага цэнтру Эўразьвязу. Як Францыя і Франконія, горад названы ў гонар племені франкаў.

Франкфурт быў вольным горадам-дзяржавай, на працягу амаль пяці стагодзьдзяў, і быў адным з найважнейшых гарадоў Сьвятой Рымскай імпэрыі, як месца дзе ладзілася каранацыя імпэратараў. Свой сувэрэнітэт места страціла пасьля зьнішчэньня імпэрыі ў 1806 годзе. Незалежнасьць горад аднавіў у 1815 годзе, але затым зноўку страціў у 1866 голўе, калі Франкфурт быў далучаны да Прускага каралеўства. Да зямлі Гэсэн места належыць з 1945 году. Франкфурт вылучаецца культурнай, этнічнай і рэлігійнай разнастайнасьцю, бо палова насельніцтва і большасьць маладых людзей ёсьць нашчадкамі мігрантаў. Чвэрць насельніцтва складаюць замежныя грамадзяне, у тым ліку шмат экспатрыянтаў. У Франкфурце пражывае 1909 асобаў з звышвысокім капіталам[5]. Франкфурт ёсьць сусьветным цэнтрам гандлю, культуры, адукацыі, турызму і транспарту, і належыць да ліку альфа-гарадоў сьвету. Тут месьцяцца штаб-кватэры многіх сусьветных і эўрапейскіх карпарацыяў. Акрамя таго, аэрапорт Франкфурта ёсьць самым загружаным у Нямеччыне і адным з самых загружаных як у Эўропе, гэтак і ў сьвеце. Аэрапорт мае найбольшую прамую сетку маршрутаў у сьвеце, і ёсьць базавым дзеля нацыянальнага нямецкага авіяперавозьнікам кампаніі Lufthansa.

Горад ляжыць ва ўмеранай кліматычнай зоне. Сярэднегадавая тэмпература складае 9,4° С, сярэднегадавая колькасць ападкаў 663 мм.

Маючы 763 380 чалавек у адміністрацыйных межах паводле 2019 году[6] і 2,3 млн жыхароў у гарадзкой аглямэрацыі[4], Франкфурт ёсьць пятым паводле велічыні горадам Нямеччыны пасьля Бэрліну, Гамбургу, Мюнхэну і Кёльну. Гордам мае ня менш за 100 тысяч жыхароў яшчэ з 1875 году. Яшчэ ў 1910 годзе насельніцтва Франфурта складала 414,5 тысяч жыхароў, што ставіла яго на дзявяты радок у сьпісе самых населеных местаў Нямецкай імпэрыі, да пачатку Другой сусьветнай вайны колькасьць мяшчанаў падвысілася да 553,4 тысяч чалавек. Праз пакуты вайны насельніцтва скарацілася да 358 тысяч чалавек паводле стану на сканчэньне 19145 году. У наступныя гады колькасьць жыхароў зноў павялічвалася і дасягнула гістарычнага максымуму ў 691 257 чалавек у 1963 годзе. Да 1986 году жыхароў паменшыла да 592 411 чалавек, але з тых часоў толькі павялічылася. Паводле дэмаграфічных прагнозаў у 2035 годзе ў адміністрацыйных межах гораду будзе пражываць да 813 тысяч чалавек[7] і больш за 2,5 мільёнаў жыхароў у гарадзкой аглямэрацыі.

У 1970-я гады ўрад зямлі Гэсэну хацеў пашырыць адміністрацыйныя межы гораду, каб уключыць усю гарадзкую тэрыторыю. Гэта зрабіла б Франкфурт афіцыйна другім паводле велічыні горадам Нямеччыны пасьля Бэрліна. Аднак, паколькі мясцовыя ўлады не пагадзіліся, адміністрацыйная тэрыторыя па-ранейшаму значна меншая за ейную фактычную гарадзкую тэрыторыю.

Франкфурт гістарычна быў горадам, дзе пераважалі пратэстанты. Аднак на працягу XIX стагодзьдзя сюды пераязджала ўсё большая колькасьць каталікоў. Юдэйская суполка адлічвае сваю гісторыю зь сярэднявечных часоў і заўсёды ўваходзіла ў лік найбуйнейшых у Нямеччыне. У месцы дзеюць дзьве сынагогі. У сувязі з ростам іміграцыі людзей з мусульманскіх краінаў, пачынаючы з 1960-х гадоў, Франкфурт мае вялікую мусульманскую суполку. Мячэт Агмадыя-Нур, пабудаваны ў 1959 годзе, ёсьць самым вялікім мячэтам гораду і трэцім паводле велічыні ў Нямеччыне[8].

Паводле стану на 2013 год найбольшымі хрысьціянскімі канфэсіямі былі каталіцызм (22,7% насельніцтва) і пратэстантызм, асабліва лютэранства (19,4%)[9]. Паводле ацэнак, доля мусульманскіх жыхароў гораду складае прыкладна 12% паводле стану на 2006 год[10]. Згодна з падлікамі, якія грунтуюцца на зьвестках перапісу насельніцтва, колькасьць мусульманскіх мігрантаў у Франкфурце на 2011 год дасягала каля 84 тысячаў чалавек, што складала 12,6% ад агульнага насельніцтва. Значная частка іх паходзіць з Турэччыны і Марока. Больш за 7 тысяч жыхароў адносілі сябе да юдэйскай суполкі, што складае прыкладна 1% насельніцтва[11].

Штаб-кватэра Эўрапейскага цэнтральнага банку ў Франкфурце-на-Майне.
Хмарачосы Deutsche Bank.

Франкфурт ёсьць адным з найважнейшых фінансавых цэнтраў сьвету і фінансавай сталіцай краіны, апярэджваючы Гамбург і Штутгарт. Горад заняў восьмае месца ў індэксе разьвіцьця міжнародных фінансавых цэнтраў на 2013 год, восьмы радок у сусьветным індэксе гандлёвых цэнтраў на 2008 год, дзявятае месца ў сусьветным індэксе фінансавых цэнтраў на верасень 2013 году[12], дзясяты радок у сусьветным індэксе гарадзкой моцы на 2011 год, 11-е месца ў глябальным індэксе канкурэнтаздольнасьці гарадоў на 2012 год, 12-е месца ў індэксе інавацыйных гарадоў на 2011 год[13], 14-е месца ў сусьветным апытаньні гарадоў на 2011 год і 23-ы радок у сусьветным індэксе гарадоў на 2012 год[14]. Значэньне гораду як фінансавага цэнтру хначна падвысілася пасьля крызісу эўразоны. Прыкметамі гэтага ёсьць фундацыя ў 2011 годзе двух інстытуцыяў, як то Эўрапейскай сыстэмы фінансавага нагляду ў 2011 годзе і Адзінага нагляднага мэханізму, з дапамогай якога Эўрапейскі цэнтральны банк павінен узяць на сябе адказнасьць за канкрэтныя наглядныя задачы, зьвязаныя зь фінансавай стабільнасьцю найбуйнейшых і найважнейшых банкаў эўразоны. Паводле штогадовага дасьледаваньня, якое ладзіцца Cushman & Wakefield, Франкфурт з моманту пачатку правядзеньня апытаньняў у 1990 годзе ўвайшоў у тройку міжнародназначных гарадоў Эўропы дзеля кампаніяў пасьля Лёндану і Парыжу[15].

У Франкфурце месьцяцца два важныя цэнтральныя банкі, як то нямецкі Бундэсбанк і Эўрапейскаі цэнтральны банк, апошні зь якіх фактычна кіруе агульнаэўрапейскай валютай эўра[16]. Акрамя таго, свае штаб-кватэры ў месцы разьмясьцілі буйныя нямецкія банкі, як то Deutsche Bank, DZ Bank, KfW Bankengruppe, Commerzbank, Helaba, DekaBank і ING Diba. Шматлікія міжнародныя банкі маюць рэгістрацыю тут ці прадстаўнічыя офісы, як то Credit Suisse, UBS, Bank of America, Morgan Stanley, Goldman Sachs, Merrill Lynch, JPMorgan Chase & Co., Bank of China, Banco do Brasil, Itaú Unibanco Société Générale, BNP Paribas, SEB, Royal Bank of Scotland і Barclays. Франкфурцкая фондавая біржа была закладзеная ў IX стагодзьдзі. Да XVI стагодзьдзя Франкфурт ператварыўся ў важны эўрапейскі цэнтар гандлю і фінансавых паслуг. Сёньня Франкфурцкая фондавая біржа ёсьць найвялікшай у Нямеччыне, ахопліваючы больш за 90% нямецкага фондавага рынку. Яна ёсьць трэцяй паводле велічыні ў Эўропе пасьля Лёнданскай фондавай біржы і эўрапейскай філіі NYSE Euronext. Найбольш важным індэксам фондавага рынку ёсьць DAX, які ўлучае індэкс 30 найбуйнейшых нямецкіх бізнэс-кампаніяў. 1 лютага 2012 году Эўрапейская камісія заблякавала прапанаванае зьліцьцё біржы разам з NYSE Euronext, што магло прывесьці да стварэньня манаполіі на эўрапейскія вытворныя фінансавыя інструмэнты. Тры буйныя міжнародныя рэйтынгавыя агенцыі, як то Standard & Poor’s, Moody’s і Fitch Ratings, маюць свае нямецкія штаб-кватэры ў Франкфурце. У Франкфурце назіраецца самая высокая канцэнтрацыя праўнікаў на душу насельніцтва ў Нямеччыне, то бок на 97 жыхароз прыпадае адзін праўнікпаводле зьвестак на 2005 год[17].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]