Уладзімер Каранік
Уладзімер Каранік | |
Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму | |
---|---|
22 жніўня 2020 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Уладзімер Краўцоў |
Міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусь | |
11 ліпеня 2018 — 22 жніўня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | |
Папярэднік: | Валеры Малашка |
Наступнік: | Зьміцер Піневіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1973 (51 год) Горадня, БССР |
Адукацыя: | Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут |
Узнагароды: | |
Уладзі́мер Сьцяпа́навіч Кара́нік (нар. 1973, Горадня) — беларускі дзяржаўны дзяяч, лекар-анколяг.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1996 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут. Кандыдат мэдычных навук (2006).
З 1996 па 2011 год працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі імя Н. Н. Аляксандрава (раней — Навукова-дасьледчы інстытут анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі імя Н. Н. Аляксандрава). Быў доктарам-стажорам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзяленьня таракальнай анкапаталёгіі, таракальным хірургам (загадчыкам) РНПЦ. З 2011 году займаў пасаду галоўнага ўрача Менскага гарадзкога клінічнага анкалягічнага дыспансэру.
11 чэрвеня 2019 году прызначаны Міністрам аховы здароўя Беларусі[2]. 22 жніўня пераведзены на пасаду старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму.
22 жніўня 2020 году прызначаны старшынём Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту[3].
17 сьнежня 2020 году яго ўнёс у свой санкцыйны сьпіс Эўразьвяз[4], 18 лютага 2021 году — Вялікабрытанія[5], 22 сакавіка — Швайцарыя[6]. 26 студзеня 2021 году да сьнежаньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7]. У жніўні 2023 года да санкцый супраць Караніка далучылася Канада[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://minsknews.by/ministrom-zdravoohraneniya-stal-vladimir-karanik-chem-on-izvesten/
- ^ Назначен новый министр здравоохранения 11.06.2019. // Intex-press
- ^ Лукашенко принял решение назначить Караника губернатором Гродненской области, областные депутаты поддержали // БелТА, 22 жніўня 2020. (рас.)
- ^ Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі. Радыё «Свабода» (2020-12-17). Праверана 2021-09-09 г.
- ^ США и Великобритания ввели новые санкции против белорусских чиновников, судей и сотрудников силовых органов (рас.). Meduza (2021-02-19). Праверана 2021-09-09 г.
- ^ Searching for subjects of sanctions
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-01-26). Праверана 2021-09-09 г.
- ^ Канада ввела санкции против Минобороны Белоруссии и Ивана Эйсмонта (рас.) РБК Архіўная копія ад 2023-09-01 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Нарадзіліся ў Горадні
- Беларускія лекары
- Выпускнікі Гарадзенскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту
- Міністры аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Кандыдаты мэдычных навук
- Старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ