Дзьмітры Арцыменя
Дзьмітры Канстанцінавіч Арцыменя | |
Старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту | |
---|---|
1983/1991 — 1993 | |
Папярэднік | Сяргей Кабяк / першы ў Беларусі |
Наступнік | Сямён Домаш |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 28 верасьня 1932 |
Памёр | 20 верасьня 1993 (60 гадоў) |
Партыя | КПБ(б)-КПСС |
Адукацыя | |
Сужэнец | Галіна Апанасаўна |
Дзеці | сын Сяргей, інш. |
Узнагароды |
Дзьмі́тры Канстанці́навіч Арцыме́ня (28 верасьня 1932, в. Стайкі (цяпер Баранавіцкага раёна) — 20 верасьня 1993, Горадня) — савецкі і беларускі партыйны і палітычны дзяяч.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў в. Стайкі (цяпер Баранавіцкага раёну) у сялянскай сям’і. У няпоўныя 15 гадоў пайшоў працаваць на Баранавіцкі рамонтна-мэханічны завод. У 1953 скончыў Пінскі гідратэхнікум. Працаваў у Зэльве старэйшым раённым мэліяратарам.
Быў абраны другім, а затым першым сакратаром Зэльвенскага райкаму камсамола. У 1960 накіраваны ў Менскую партыйную школу (скончыў у 1964). У 1964 пераехаў у Сьвіслач. Старшыня Сьвіслацкага райвыканкаму. Накіраваны ў Астравец. Першы сакратар Астравецкага райкаму партыі. У ліпені 1977 пераведзены ў Горадню на пасаду намесьніка старшыні аблвыканкаму. З кастрычніка 1983 (пасьля ад’езду Сяргея Кабяка на працу ў Віцебск) прызначаны старшынём Гарадзенскага аблвыканкаму. Захаваў пасаду і ў незалежнай Беларусі. Праводзіў паседжаньні па-беларуску.
Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня. Разглядаўся партыйнай намэнклятурай, як адзін з кандыдатаў на пасаду старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі ўзамен Станіслава Шушкевіча.
Ініцыятар стварэньня эўрарэгіёну «Нёман».
Забойства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У нядзелю ўвечары 20 верасьня 1993 быў забіты стрэлам у сэрца на ганку свайго дома ў Горадні.
Газэта Пагоня апісвала забойства Арцімені.
Горад поўніцца чуткамі па самыя берагі. Пацьвердзіць альбо абвергнуць іх пакуль немагчыма і ці будзе магчыма наогул. Пра злачынства гавораць у крамах, кабінетах, у тралейбусах, на кухнях. Гісторыя вымалёўваецца надзвычай дэтэктыўная з белым альбо чырвоным БМВ, альбо «Мэрсэдэсам». Аднак трэба прызнаць, што сёння зразумела толькі тое, што справа гэтая вельмі і вельмі цёмная.
— Аб забойстве Арцымені.[1]
Апэратыўна-вышуковую гурт узначалілі двое:
- начальнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму генэрал-маёр міліцыі Фёдар Гудзей
- начальнік абласное ўправы КДБ Леанід Цярэшчанка.
Забойства, якое так і не было раскрыта КДБ, стала адным з самых гучных злачынстваў у гісторыі першых гадоў незалежнае Беларусі. Яго забойства ўлады не хацелі зьвязваць з праціўнікамі ўлады: БНФ і г. д.
Пахаваны на Гарадзенскіх могілках па праспэкце Касманаўтаў.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На радзіме ў вёсцы Стайкі Баранавіцкага раёну імем Арцымені названа вуліца.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Киллер для губернатора. История одного из самых громких убийств в современной Беларуси, которое так и не раскрыто. (html). Тут.бай (19 лютага 2020). Праверана 1 верасьня 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Александр ФЕДУТА. Его звали «Батька». Дмитрий Арцименя и его наследство (рас.) // «БДГ для служебного пользования»
![]() |
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 28 верасьня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Наваградзкім ваяводзтве (Польская рэспубліка)
- Памерлі 20 верасьня
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Горадні
- Выпускнікі Менскай вышэйшай партыйнай школы
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня
- Старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму
- Сакратары Гарадзенскага абкаму КПБ
- Старшыні райвыканкамаў БССР
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Дэлегаты XXVII зьезду КПСС
- Дэлегаты XIX канфэрэнцыі КПСС
- Забітыя палітыкі
- Нявыкрытыя забойствы ў Беларусі