Перайсьці да зьместу

Андрэй Патапенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Патапенка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 лютага 2000(2000-02-09) (24 гады)
Рост 176 см
Вага 68 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомель (у арэндзе з клюбу «БАТЭ»)
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2021 БАТЭ 0 (0)
2020 Арсэнал Койданаў 4 (0)
2020 Смалявічы 8 (0)
2021 Слуцак 26 (1)
2022—2023 Гомель 52 (3)
2024—4 БАТЭ 3 (0)
2024—4 Гомель 8 (1)
Зборныя
2021—2022 Беларусь (да 21) 5 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
5 кастрычніка 2024.

Андрэ́й Пата́пенка (нар. 9 лютага 2000) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Гомля» (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ).

Пачынаў займацца футболам у менскім МТЗ-РІПА. Яшчэ юнаком апынуўся ў складзе барысаўскага БАТЭ. У 2018 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль, дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. 11 ліпеня 2018 году дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энэргетыка-БДУ» (2:1, у дадатковы час), выйшаўшы на замену ў другім тайме.

У лютым 2020 году разам зь іншымі маладымі гульцамі БАТЭ быў арандаваны койданаўскім «Арсэналам»[3]. У складзе койданаўскай каманды звычайна зрэдку выходзіў на замену, а ў жніўні пакінуў клюб[4]. У верасьні 2020 году быў пераведзены ў «Смалявічы»[5], дзе 18 верасьня 2020 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць берасьцейскага «Руха» (0:6), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сьнежні 2020 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Смалявічы»[6].

У лютым 2021 году на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[7]. У слуцкай камандзе стаў гульцом асноўнага складу, гуляў пераважна ў стартавым складзе. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Слуцак»[8]. У студзені 2022 году далучыўся да складу «Гомлю»[9]. У студзені 2024 году пакінуў гомельскі клюб па заканчэньні кантракту[10] і склаў двухгадовае пагадненьне з БАТЭ[11]. У красавіку 2024 году атрымаў траўму, а пасьля акрыяньня ў ліпені 2024 году быў аддадзены ў арэнду «Гомлю»[12].

8 кастрычніка 2021 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2023 году супраць зборнай Грэцыі (0:2) і быў заменены ў другім тайме.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]