Перайсьці да зьместу

Уладзімер Крываблоцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 11:33, 17 лютага 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Уладзімер Крываблоцкі
Дата нараджэньня 17 лютага 1952 (72 гады)
Месца нараджэньня Сьцяг Беларускай ССР Хвалава, Пружанскі раён, Берасьцейская вобласьць
Месца вучобы
Занятак маляр
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў
Плынь манумэнталізм, жывапіс
Узнагароды Прэмія Ленінскага камсамолу Беларусі (1986)

Уладзі́мер Васі́льевіч Крывабло́цкі (нар. 17 лютага 1952, в. Хвалава, Пружанскі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларускі мастак-манумэнталіст, жывапісец.

Жыцьцяпіс

Скончыўшы чатыры клясы пачатковай школы, паступіў у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка, дзе давялося перавучацца на расейскамоўную адукацыю. Дыплёмнай працай стаў вялізны (два з паловай мэтры ў вышыню) трыптых «Хатынь». Адгэтуль пачалося Ўладзімерава захапленьне манумэнтальным мастацтвам.

Па сканчэньні школы ў 1971 паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (скончыў у 1976). Настаўнікі: Уладзімер Стальмашонак, Гаўрыла Вашчанка, Пётра Сьвентахоўскі[1], Аляксандар Кішчанка[2].

Чалец Беларускага саюзу мастакоў[3], пэўны час узначальваў у ім сэкцыю манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Творчасьць

Маляваць пачаў яшчэ ў дзяцінстве, свае малюнкі дасылаў у газэту «Піянэр Беларусі» і тройчы перамагаў у конкурсах.

Удзельнік мастацкіх выставаў з 1976 року. Працуе пераважна ў галіне манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва, а таксама ў жывапісе. Асновай творчасьці зьяўляецца Беларусь, яе мінуўшчына, людзі, прырода. Прымаў удзел у рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру опэры і балету[4], аздабленьні будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі[5].

Уладзімер Крываблоцкі карыстаецца такімі кампазыцыйнымі хадамі, рытмам, сьвятлом, прасторай, змадэляванай сьвятлом і ценем, дзякуючы якім найбольш шчыльна і выразна выяўляецца плястыка твараў, чалавечых целаў.

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Беларускім гісторыі і культуры, Магілёўскім абласным мастацкім, Віцебскім краязнаўчым музэях.

Асноўныя творы

Узнагароды і прэміі

Сям’я

Дзед і бабуля па матчынай лініі, а таксама ягоная маці ў часе Другой сусьветнай вайны былі вывезеныя ў Нямеччыну на прымусовыя працы.

Па вайне маці працавала ў калгасе, пасьля з-за хваробы вымушаная была пакінуць працу. Займалася хатняй гаспадаркай, вышывала, ткала. Бацька працаваў у будаўнічай брыгадзе, а ў вольны час іграў у народным тэатры, спрабаваў пісаць п’есы, займаўся пчалярствам, бондарствам.

Цікавосткі

У час вучобы ў інстытуце Ўладзімер Крываблоцкі паспрачаўся, што здолее тысячу разоў прысесьці на адной назе. Спрэчку выйграў, здолеўшы прысесьці па пяцьсот разоў на правай і на левай нагах, аднак пасьля гэтага апынуўся ў больніцы. Праз праблемы з сэрцам пазьней ня трапіў на вайсковую службу[10].

Вітраж «Чалавек і прырода», які знаходзіўся ў вэстыбюлі ЦНДІТК (Менск), праз шэсьць рокаў пасьля стварэньня рассыпаўся. Прычынай стала недасканалая тэхналёгія склейваньня шкельцаў.

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Тацяна Гаранская. Героіка і лірыка. Арыенціры творчасьці Пётры Сьвентахоўскага // Мастацтва. — сьнежань 2011.
  2. ^ Натальля Шаранговіч. Любоў напалам з болем // Мастацтва. — люты 2008.
  3. ^ Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва: мастакі. Беларускі саюз мастакоўПраверана 9 лютага 2012 г.
  4. ^ Тацяна Мушынская. Вялікі тэатр пасля вялікай рэканструкцыі // Мастацтва. — травень 2009. — № 5/314.
  5. ^ Кристалл души (рас.) Новости. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (10 красавіка 2009). Праверана 9 лютага 2012 г.
  6. ^ Алла Казакова. Любовь с болью пополам // Вечерний Минск. — 7 траўня 1999.
  7. ^ Алла Казакова. «Оставь мне долю плакать над одним…» // Вечерний Минск. — 23 кастрычніка 2002.
  8. ^ От Подкомитета по Государственным премиям Республики Беларусь в области литературы, искусства и архитектуры // Рэспубліка. — 28 красавіка 2004. — № 77 (3517).
  9. ^ Барыс Крэпак. «Будзь самім сабою…» // Культура. — 25-31 кастрычніка 2008. — № 43 (861).
  10. ^ Адам Глёбус. Суайчыньнікі-7 // Наша ніва. — 1999.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі