Паморская культура
Выгляд
Памо́рская культу́ра (вейхяроўска-краташынская, усходнепаморская, паморска-падклёшавая, культура падклёшавых пахаваньняў) — археалягічная культура раньняга жалезнага веку плямёнаў, якія ў 7-3 стагодзьдзях да н.э. (фазы D—Lt C1) насялялі большую частку Польшчы, заходняе Палесьсе і заходнюю Валынь. Вядома больш за 3000 помнікаў і месцазнаходжаньняў. На тэрыторыі Беларусі вядомы толькі помнікі позьняга этапу, якія належалі да ўсходняй пэрыфэрыйнай групы. Яна разглядаецца як варыянт паморскай альбо асобнай культуры — падклошавых пахаваньняў; помнікі распаўсюджаны ў Мазовіі, Малой Польшчы, заходняй Валыні.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |