Талінскі тэхнічны ўнівэрсытэт (ТТУ) (па-эстонску: Tallinna Tehnikaülikool (TTÜ)) — найстарэйшы ўнівэрсытэт інжынэрна-тэхнічнага профілю ў Эстоніі[3]. Зьяўляецца вядучай навучальнай установай краіны ў вобласьці машынабудаваньня, бізнэсу і дзяржаўнага кіраваньня[4]. Знаходзіцца ў сталіцы Эстоніі — Таліне. Заснаваны ў 1918 годзе.