Караль Гутэн-Чапскі
![]() Караль Гутэн-Чапскі | ||||
Герб «Ляліва» | ||||
| Галава Менску | ||||
|---|---|---|---|---|
| 1890 — 1901 | ||||
| Папярэднік | М. Галіневіч | |||
| Наступнік | Мечысаў Райкевіч | |||
| Асабістыя зьвесткі | ||||
| Нарадзіўся | 15 (27) жніўня 1860[1] | |||
| Памёр | 17 (30) студзеня 1904[1] (43 гады) | |||
| Пахаваны | ||||
| Род | Чапскія | |||
| Бацькі | Эмэрык Гутэн-Чапскі Эльжбэта з Мэендорфаў | |||
| Жонка | Марыя Леантына з Пуслоўскіх | |||
| Дзеці | Фабіяна, Эльжбэта, Эмэрык Аўгуст Войцех, Войцех | |||
| Дзейнасьць | мескі галава | |||
| Рэгаліі | ||||
| | ||||
Караль Ян Аляксандар Гутэн-Чапскі (27 жніўня 1860, в. Станькаў Менскага павету, цяпер Койданаўскі раён — 30 студзеня 1904) — дзяржаўны дзяяч, прадпрымальнік, філянтроп.
3 роду Чапскіх, сын Эмэрыка Гутэн-Чапскага.
У 1882 скончыў Дэрпцкі ўнівэрсытэт. У 1890—1901 гарадзкі галава ў Менску. Яго намаганьнямі ў горадзе адкрыты трамвай-конка (1892), электрастанцыя (1895), тэлефонная станцыя агульнага карыстаньня (1896), лямбард, начныя прытулкі, шпіталі, амбуляторыі; праводзіліся добраўпарадкаваньне, электрычнае асьвятленьне і інш. Садзейнічаў адкрыцьцю ў Менску Таварыства аматараў спорту (1892, яго старшыня), Таварыства аховы жанчынаў (1901), гарадзкога крэдытнага таварыства (1901), акгыўны чалец Менскага таварыства сельскай гаспадаркі. Меў маёнткі ў Менскім і Ігуменскім паветах (34,5 тыс. дзесяцін зямлі), піваварны завод у Менску (цяпер «Аліварыя»).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Краявіды мяст. Один осенний день с графом Чапским на Tio.by
- Генэалёгія Чапскіх і маёнтак Станькоўскі
- Кароль Ян Аляксандар Гутэн-Чапскі(недаступная спасылка)
- 365 крокаў па сядзібе Гутэн-Чапскіх(недаступная спасылка)
- Karol Jan Aleksander hr. Hutten-Czapski h. Leliwa. Marek Jerzy Minakowski, Genealogia Potomków Sejmu Wielkiego.
- Каталёг выставы да 150-рочча Караля Гутэн-Чапскага.
- Асоба ў гісторыі на Tio.by

