Эстонская акадэмія мастацтваў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эстонская акадэмія мастацтваў
Eesti Kunstiakadeemia
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 1914
Тып юрыдычная асоба перад грамадзкім правам[d]
Месцазнаходжаньне
Горад
Краіна
Вэб-сайт artun.ee

Эстонская акадэмія мастацтваў (па-эстонску: Eesti Kunstiakadeemia, EKA) — адзіная вышэйшая навучальная ўстанова ў Эстоніі, якая рыхтуе спэцыялістаў у галіне мастацтва, дызайну, архітэктуры, мастацтвазнаўства і рэстаўрацыі.

Паводле Статуту асноўнай мэтай дзейнасьці Эстонскай акадэміі мастацтваў зьяўляецца садзейнічаньне творчай і дасьледчай дзейнасьці, прадстаўленьне сучаснай вышэйшай адукацыі, якая грунтуецца на комплексным навучаньні, творчай і дасьледчай дзейнасьці і ў адпаведнасьці са стандартам аб вышэйшай адукацыі ў вобласьці выяўленчага мастацтва, дызайну, мэдыя, архітэктуры, мастацтвазнаўства, рэстаўрацыі і пэдагагічнай адукацыі.

Пасьля акту эстонскага міністра адукацыі і дасьледаваньняў № 145 ад 10 лютага 2007 году, Акадэмія была акрэдытавана як вышэйшая навучальная ўстанова міжнароднай экспэртнай камісіяй.

Эстонская акадэмія мастацтваў падпісала каля 80 двухбаковых пагадненьняў з унівэрсытэтамі, якія ўдзельнічаюць у праграме ERASMUS, а таксама ўстановамі-партнёрамі, якія не ўдзельнічаюць у ERASMUS — у Швэйцарыі, ЗША, Расеі, Аўстраліі. Акрамя таго Акадэмія супрацоўнічае зь некалькімі прыватнымі ўнівэрсытэтамі ў краінах Эўразьвязу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя Эстонскай акадэміі мастацтваў пачынаецца ў 1914 годзе, калі Эстонскае таварыства мастацтваў заснавала Талінскае мастацка-прамысловую вучэльню (па-эстонску: Tallinna Kunsttööstuskool ).[2] Гэта была першая школа мастацтваў у Эстоніі. Заснавальнікі ўзялі за аснову праграмы, па якіх была заснавана школа барона Аляксандра фон Штыгліца ў Санкт-Пецярбургу. Гэта сыстэма ставіла на першае месца тэхнічныя і прыкладныя навукі.

Пэрыяд незалежнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля Эстонскай вайны за незалежнасьць у 1924 годзе Талінскае мастацка-прамысловая вучэльня стала Дзяржаўным мастацка-прамысловай вучэльняй[2], прапануючы адукацыю па ўсіх спэцыяльнасьцях прыкладнога мастацтва таго часу. Распачатая ў 1922 годзе рэформа сыстэмы навучаньня, была завершана, ператварыўшыся ў эўрапейскую шматузроўневую школьную сыстэму. У выніку стала магчымым атрымаць дыплём спэцыяліста ці мастака (з 1934 году). У 1920-я гады былі адкрыты новыя рабочыя клясы і факультэты (тыпаграфіка, скульптура, графіка, кераміка, апрацоўка мэталя, шліфоўка і гравіроўка шкла, ткацкая справа), якія зрабілі навучальную ўстанову больш унівэрсальнай. Значная колькасьць выкладчыкаў стажыравалася ў Эўропе. У 1938 годзе Дзяржаўная індустрыяльная школа мастацтваў была ператворана ў дзьве незалежныя ўстановы: Дзяржаўная вучэльня выяўленчага і прыкладнога мастацтва і Дзяржаўная вышэйшая мастацкая вучэльня.[3]

Савецкі пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1940 годзе, пасьля далучэньня Эстоніі да СССР, школа была пераназвана ў Дзяржаўную вучэльня прыкладнога мастацтва імя Яана Коарта. Падчас Другой сусьветнай вайны школа была часта зачынена і навучаньня адбывалася эпізадычна.

У 1944 годзе школа была пераназваная ў Талінскі дзяржаўны інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ЭССР[2]. У 1951 годзе была зачынена школа мастацтваў у Тарту, і спэцыяльнасьці вытанчаных мастацтваў былі пераведзены ў сталіцу. Такім чынам, усе мастацкія навучальныя ўстановы засяродзіліся ў Таліне. Новай назвай школы стала Дзяржаўны мастацкі інстытут Эстонскай ССР. Навучаньне набыло новыя асаблівасьці, характэрныя для савецкага ўнівэрсытэту, маючы тры асноўных кірункі — грамадзкія навукі, прадметы па агульнай тэорыі мастацтва і прадметы прыкладнога мастацтва.

У 1949 годзе з Талінскага політэхнічнага інстытуту быў пераведзены факультэт архітэктуры, які ў 1966 годзе са зьяўленьнем спэцыяльнасьцей архітэктуры інтэр'ераў і дызайну сфармаваў новы кірунак дзейнасьці інстытуту. Пасьля гэтага інстытут стаў адзінай установай у Эстоніі, што падае вышэйшую адукацыю ва ўсіх сфэрах мастацтва і архітэктуры. У 1959—1989 гадах рэктарам інстытуту быў Яан Варэс, пад кіраўніцтвам якога інстытут стаў папулярнай навучальнай установай з лібэральнымі поглядамі і эўрапейскім узроўнем навучаньня, дзе на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў вучыліся студэнты розных нацыянальнасьцей і дзе атрымалі сваю адукацыю некалькі пакаленьняў эстонскіх мастакоў. Высокая рэпутацыя інстытуту распаўсюджвалася таксама і на былыя сацыялістычныя краіны Усходняй Эўропы, адбываўся абмен студэнтамі і студэнцкімі групамі, студэнты і выкладчыцкі склад бралі ўдзел у міжнародных конкурсах і выстаўках, займаючы высокія месцы і атрымліваючы гучныя водгукі. Першапачатковы будынак стаў малым для інстытуту, які хутка разьвіваўся, таму быў рэканструяваны ў па праекце архітэктара Тарвасу (1-я чарга ў 1965—1967 гг., 2-я — 1974 год), таксама быў далучаны будынак архітэктуры інтэр’ера ў Старым горадзе, на вуліцы Суўр-Клоастры.

Пасьля 1989 года[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1989 годзе інстытут быў пераназваны ў Талінскі мастацкі ўнівэрсытэт, што адзначыла пачатак новага пэрыяду ў гісторыі школы. Рэктарам быў абраны адзін з самых вядомых гісторыкаў мастацтва Эстоніі — прафэсар Яак Кангіласкі. У адпаведнасьці са зьменамі, якія адбываліся ў сыстэме вышэйшай адукацыі дзяржавы, была распачата рэформа сыстэмы навучаньня ва ўнівэрсытэце. Пэрыяд навучаньня быў скарочаны да чатырох з паловай гадоў. Сыстэма курсу была захавана, але была ўведзена новая сыстэма крэдытаў. Падчас зьмен былі прадстаўлены новыя ўзроўні адукацыі: бакаляўрыят, магістратура і дактарантура. У сярэдзіне 1990-х гадоў у школе ўзмацніўся эканамічны крызыс і агульны спад. У 1995 годзе Талінскі мастацкі ўнівэрсытэт быў пераназваны ў Эстонскую акадэмію мастацтваў, назва была сэртыфікавана ў 1996 годзе. Істотна павялічыліся міжнародныя кантакты школы: студэнцкі і выкладчыцкі абмен, удзел у міжнародных адукацыйных праграмах, арганізацыя канфэрэнцый, сэмінараў і фэстываляў. У 1997—2000 гадах былі пабудаваны новыя і сучасныя бібліятэкі. У 2002 годзе навучальныя праграмы Акадэміі былі абноўлены, зыходзячы з прынцыпаў Балёнскай дэклярацыі, у адпаведнасьці са стандартнай сыстэмай вышэйшай адукацыі ў Эўрапейскі саюз. Першыя студэнты, якія навучаліся па абноўленай праграме, скончылі навучаньне ў 2006 годзе. У 2005 годзе рэктарам Акадэміі быў абраны мастак па тэкстылі прафэсар Сігнэ Ківі (міністар культуры Эстонскай Рэспублікі ў 1999—2001 гадах, чалец парлямэнту ў 2002—2005 гадах). У 2018 годзе быў адкрыты новы будынак акадэміі.

Вядомыя выпускнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://dea.digar.ee/article/AKkunstee/2018/09/0/9.1
  2. ^ а б в  Rosenfeld, Alla Art of the Baltics. — Rutgers University Press, 2001. — P. 368. — ISBN 0813530423
  3. ^  Raun, Toivo Estonia and the Estonians, Studies of nationalities. — Hoover Press, 2001. — P. 167. — ISBN 0817928529

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]