Перайсьці да зьместу

Эстонская авіяцыйная акадэмія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эстонская авіяцыйная акадэмія
па-эстонску: Eesti Lennuakadeemia
Дэвіз Viribus unitis ad altitudines
Заснаваны 1993
Тып дзяржаўная ўстанова, кіраваная міністэрствам[d]
Прэзыдэнт Янус Якіменка
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 58°18′37″ пн. ш. 26°41′28″ у. д. / 58.31028° пн. ш. 26.69111° у. д. / 58.31028; 26.69111Каардынаты: 58°18′37″ пн. ш. 26°41′28″ у. д. / 58.31028° пн. ш. 26.69111° у. д. / 58.31028; 26.69111
Горад в. Рэола, Тарту
Краіна Эстонія
Вэб-сайт lennuakadeemia.ee
Эстонская авіяцыйная акадэмія на мапе Эстоніі
Эстонская авіяцыйная акадэмія
Эстонская авіяцыйная акадэмія
Эстонская авіяцыйная акадэмія

Эстонская авіяцыйная акадэмія (па-эстонску: Eesti Lennuakadeemia) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая падрыхтоўвае спэцыялістаў для авіяцыйных прадпрыемстваў і арганізацыяў Эстоніі. Знаходзіцца побач з аэрапортам Тарту, у 8 км ад Тарту ў вёсцы Рэола.

Навучаньне адбываецца згодна з вучэбнымі праграмамі, якія адпавядаюць патрабаваньням Міністэрства адукацыі і навукі Эстоніі, ІКАО, JAA, ЕАСА і Эўракантроля.

Акадэмія заснавана 13 верасьня 1993 г. як Тартускі авіяцыйны каледж, які 1 верасьня 2008 г. быў рэарганізаваны ў авіяцыйную акадэмію.