Юган Партс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юган Партс
Юган Партс
Юган Партс
10 красавіка 2003 — 12 красавіка 2005
Папярэднік Сійм Калас[d]
Наступнік Андрус Ансіп[d]
6 красавіка 2007 — 26 сакавіка 2014
Папярэднік Urve Palo[d]
Наступнік Anne Sulling[d]
30 сакавіка 2015 — 15 сьнежня 2016
27 сакавіка 2011 — 5 красавіка 2011
26 сакавіка 2014 — 23 сакавіка 2015
9 чэрвеня 1998 — 8 кастрычніка 2002
Наступнік Mihkel Oviir[d]
27 сакавіка 2007 — 5 красавіка 2007
Наступнік Lauri Vahtre[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 27 жніўня 1966(1966-08-27)[1][2] (56 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
Grand Cross of the Order of Civil Merit Order of the National Coat of Arms, 2nd Class ордэн Трох Зорак 2 ступені вялікі афіцэр ордэна «За заслугі перад Летувой» кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» Grand Cross of the Order of Prince Henry

Ю́ган Партс (па-эстонску: Juhan Parts; нар. 27 жніўня 1966) — эстонскі палітык, прэм'ер-міністар Эстоніі і старшыня правацэнтрысцкай партыі Res Publica.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Таліне. Скончыў Талінскую Школу №1 (цяпер Гімназія імя Ґустава Адольфа), потым вывучаў права ў Тартускім унівэрсытэце.

Пасьля матуры Партс атрымаў пасаду ў Міністэрстве юстыцыі Эстоніі. Ён належаў да групы маладых палітыкаў, якія прасоўвалі хуткія і рашучыя пераўтварэньні дзеля павышэньня празрыстасьці, паскарэньня рэформаў і лібэралізацыі эканамічнай палітыкі. Таксама рабілася ўстаноўка на пачатак інтэграцыі ў агульнаэўрапейскія структуры.

Генэральны аўдытар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1998 па 2002 год Партс быў генэральным аўдытарам. На гэтай недатычнай і прывілеяванай пасадзе, уласьцівай для Эстоніі, ён актыўна крытыкаваў урады, якія ён не падтрымліваў.

Res Publica[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партс быў сузаснавальнікам Партыі Res Publica, якая паўстала з аднаімённай правацэнтрысцкай моладзевай арганізацыі. Res Publica належыць да Эўрапейскай Народнай Партыі.

Прэм’ер-міністар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля ашаламляльнага посьпеху маладой партыі (большая частка сябраў была маладзей за 30 год) на парлямэнцкіх выбарах 2003 году, Партс быў прызначаны прэм’ер-міністрам. Палітыка Партса накіраваная на эўрапейскую інтэграцыю і посьпехі Эстоніі ў сфэры інавацыяў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]