Каралеўская акадэмія мастацтваў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каралеўская акадэмія мастацтваў Бэрлінгтан-гаўс на Пікадылі

Каралеўская акадэмія мастацтваў (па-ангельску: Royal Academy of Arts) — найбольш уплывовае і аўтарытэтнае згуртаваньне мастакоў Вялікабрытаніі.

Заснаваная ў 1768 г.: 10 сьнежня гэтага году былі зацьверджаныя першыя 40 чальцоў Акадэміі. Першым прэзыдэнтам Акадэміі быў абраны Джошуа Рэйналдс.

У цяперашні час склад Акадэміі абмежаваны 80 месцамі, зь якіх 14 зарэзэрваваныя для скульптараў, 12 для архітэктараў і 8 для гравёраў; астатнія 46 займаюць жывапісцы. Новыя акадэмікі абіраюцца дзейнымі чальцамі Акадэміі.

Асновай дзейнасьці Акадэміі зьяўляюцца штогадовыя публічныя выставы. Паводле правілаў, удзельнічаць у маюць права ня толькі акадэмікі, але і любыя іншыя жадаючыя мастакі, для чаго неабходна падаць сваю работу на разгляд конкурснай камісіі. Шматлікія работы на штогадовых выставах прадаюцца. Нароўні з работай стала дзейнага музэю Акадэміі штогадовыя выставы зьяўляюцца адным з асноўных крыніц прыбытку Акадэміі — гэта істотна, паколькі Каралеўская акадэмія мастацтваў пааводле свайго статус не прымае фінансавай падтрымкі ад дзяржавы або кароны.

Сярод чальцоў Акадэміі былі такія выбітныя брытанскія мастакі, як Томас Гейнсбара, Джозэф Тэрнэр, Джон Канстэбл, Джон Эвэрэт Мілэй.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каралеўская акадэмія мастацтваўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў