Сьпіс сузор’яў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

У гэтым артыкуле пералічаныя 88 сучасных сузор’яў паводле вызначэньня Міжнароднага астранамічнага зьвязу.

Большасьць сучасных сузор’яў, кавалкаў зорнага неба, асабліва ў паўночным паўшар’і, былі прыдуманыя яшчэ бабілёнцамі і грэкамі. Калі эўрапейцы дасканала авалодалі мараходзтвам і адкрылі сабе дзьверы ў паўднёвыя моры, паступова былі прыдуманыя сузор’і і ў паўднёвым паўшар’і. Ня ўсе такія прыдумкі былі ўхваленыя, але ў 1922 годзе Міжнародны астранамічны зьвяз зацьвердзіў сьпіс з 88 сучасных сузор’яў, які базуецца на грунтоўнай працы Пталемэя, Лякайля, Гэвэліюса і іншых астраномаў мінуўшчыны. Эжэн Жазэф Дэльпорт вызначыў дакладныя граніцы паміж сузор’ямі, каб гэтым чынам адзін пункт на зорным небе адназначна належыў толькі аднаму астранамічнаму сузор’ю.

Сучасныя сузор’і[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сузор’е Лацінскія назвы Паходжаньне Найяскравейшая зорка
Асноўная Скароты[1][2] Родны склон
Адзінарог Monoceros Mon Mono Monocerotis 1613, Плянцыюс β Адзінарога
Актант Octans Oct Octn Octantis 1763, Лякайль ν Актанта
Андрамэда Andromeda And Andr Andromedae старажытнае (Пталемэй) Альфэрац
Арол Aquila Aql Aqil Aquilae старажытнае (Пталемэй) Альтаір
Арыён Orion Ori Orio Orionis старажытнае (Пталемэй) Рыгель
Ахвярнік Ara Ara Arae Arae старажытнае (Пталемэй) β Ахвярніка
Баран Aries Ari Arie Arietis старажытнае (Пталемэй) Гамаль
Блізьняты Gemini Gem Gemi Geminorum старажытнае (Пталемэй) Полюкс
Вадаліў Aquarius Aqr Aqar Aquarii старажытнае (Пталемэй) Садальсуўд
Валапас Boötes Boo Boot Boötis старажытнае (Пталемэй) Арктур
Валасы Бэрэнікі Coma Berenices Com Coma Comae Berenices 1603, Uranometria, вынесена з Ільва β Валасоў Бэрэнікі
Ветразі Vela Vel Velr Velorum 1763, Лякайль, вынесена з Карабля Арго Рэгар
Возьнік Auriga Aur Auri Aurigae старажытнае (Пталемэй) Капэля
Воўк Lupus Lup Lupi Lupi старажытнае (Пталемэй) α Воўка
Вялікая Мядзьведзіха Ursa Major UMa UMaj Ursae Majoris старажытнае (Пталемэй) Аліёт
Вялікі Пёс Canis Major CMa CMaj Canis Majoris старажытнае (Пталемэй) Сырыюс
Гадзіньнік Horologium Hor Horo Horologii 1763, Лякайль α Гадзіньніка
Ганчакі Canes Venatici CVn CVen Canum Venaticorum 1690, Firmamentum Sobiescianum, Гэвэліюс Сэрца Карла
Гідра Hydra Hya Hyda Hydrae старажытнае (Пталемэй) Альфард
Голуб Columba Col Colm Columbae 1592, Плянцыюс, вынесена зь Вялікага Пса Факт
Груган Corvus Crv Corv Corvi старажытнае (Пталемэй) Гіена
Гэркулес Hercules Her Herc Herculis старажытнае (Пталемэй) Карнэфорас
Дзева Virgo Vir Virg Virginis старажытнае (Пталемэй) Сьпіка
Дэльфін Delphinus Del Dlph Delphini старажытнае (Пталемэй) Ротанэў
Журавель Grus Gru Grus Gruis 1603, Uranometria, прапанавана Кейсэрам і дэ Гаўтманам Альнаір
Жывапісец Pictor Pic Pict Pictoris 1763, Лякайль α Жывапісца
Жырафа Camelopardalis Cam Caml Camelopardalis 1613, Плянцыюс[a] β Жырафы
Залатая Рыба Dorado Dor Dora Doradus 1603, Uranometria, прапанавана Кейсэрам і дэ Гаўтманам α Залатой Рыбы
Заяц Lepus Lep Leps Leporis старажытнае (Пталемэй) Арнэб
Зьмеядзержнік Ophiuchus Oph Ophi Ophiuchi старажытнае (Пталемэй) Рас Альгаге
Зьмяя[b] Serpens Ser Serp Serpentis старажытнае (Пталемэй) Унукальгай
Індзеец Indus Ind Indi Indi 1603, Uranometria, прапанавана Кейсэрам і дэ Гаўтманам α Індзейца
Казярог Capricornus Cap Capr Capricorni старажытнае (Пталемэй) Дэнэб Альгедзі
Карма Puppis Pup Pupp Puppis 1763, Лякайль, вынесена з Карабля Арго Наос
Касіяпэя Cassiopeia Cas Cass Cassiopeiae старажытнае (Пталемэй) Шэдар
Келіх Crater Crt Crat Crateris старажытнае (Пталемэй) Алькес
Компас Pyxis Pyx Pyxi Pyxidis 1763, Лякайль α Компаса
Крыж Crux Cru Cruc Crucis 1603, Uranometria, вынесена з Цэнтаўра Акрукс
Кіль Carina Car Cari Carinae 1763, Лякайль, вынесена з Карабля Арго Канопус
Кіт Cetus Cet Ceti Ceti старажытнае (Пталемэй) Дэнэб Кайтас
Лебедзь Cygnus Cyg Cygn Cygni старажытнае (Пталемэй) Дэнэб
Леў Leo Leo Leon Leonis старажытнае (Пталемэй) Рэгул
Лятучая Рыба Volans Vol Voln Volantis 1603, Uranometria, прапанавана Кейсэрам і дэ Гаўтманам β Лятучай Рыбы
Ліра Lyra Lyr Lyra Lyrae старажытнае (Пталемэй) Вэга
Лісічка Vulpecula Vul Vulp Vulpeculae 1690, Firmamentum Sobiescianum, Гэвэліюс α Лісічкі
Малая Мядзьведзіха Ursa Minor UMi UMin Ursae Minoris старажытнае (Пталемэй) Палярная зорка
Малы Конь Equuleus Equ Equl Equulei старажытнае (Пталемэй) Кітальфа
Малы Леў Leo Minor LMi LMin Leonis Minoris 1690, Firmamentum Sobiescianum, Гэвэліюс Прэцыпуя
Малы Пёс Canis Minor CMi CMin Canis Minoris старажытнае (Пталемэй) Працыён
Муха Musca Mus Musc Muscae 1603, Uranometria, прапанавана Кейсэрам і дэ Гаўтманам α Мухі
Мікраскоп Microscopium Mic Micr Microscopii 1763, Лякайль γ Мікраскопа
Навугольнік Norma Nor Norm Normae 1763, Лякайль γ2 Навугольніка
Паўднёвая Гідра Hydrus Hyi Hydi Hydri 1603, Uranometria, прапанавана Кейсэрам і дэ Гаўтманам β Гідры
Паўднёвая Карона Corona Australis CrA CorA Coronae Australis старажытнае (Пталемэй) α Паўднёвай Кароны
Паўднёвая Рыба Piscis Austrinus PsA PscA Piscis Austrini старажытнае (Пталемэй) Фамальгаўт
Паўднёвы Трыкутнік Triangulum Australe TrA TrAu Trianguli Australis 1603, Uranometria, прапанавана Кейсэрам і дэ Гаўтманам Атрыя
Паўлін Pavo Pav Pavo Pavonis 1603, Uranometria, прапанавана Кейсэрам і дэ Гаўтманам α Паўліна
Паўночная Карона Corona Borealis CrB CorB Coronae Borealis старажытнае (Пталемэй) α Паўночнай Кароны
Печ Fornax For Forn Fornacis 1763, Лякайль Форнацыс
Помпа Antlia Ant Antl Antliae 1763, Лякайль α Помпы
Пэгас Pegasus Peg Pegs Pegasi старажытнае (Пталемэй) Эніф
Пэрсэй Perseus Per Pers Persei старажытнае (Пталемэй) Мірфак
Разец Caelum Cae Cael Caeli 1763, Лякайль α Разца
Райская Птушка Apus Aps Apus Apodis 1603, Uranometria, прапанавана Кейсэрам і дэ Гаўтманам α Райскай Птушкі
Рак Cancer Cnc Canc Cancri старажытнае (Пталемэй) Альтарф
Рыбы Pisces Psc Pisc Piscium старажытнае (Пталемэй) Альфэрг
Рысь Lynx Lyn Lync Lyncis 1690, Firmamentum Sobiescianum, Гэвэліюс α Рысі
Сетка Reticulum Ret Reti Reticuli 1763, Лякайль α Сеткі
Скарпіён Scorpius Sco Scor Scorpii старажытнае (Пталемэй) Антарэс
Скульптар Sculptor Scl Scul Sculptoris 1763, Лякайль α Скульптара
Сталовая Гара Mensa Men Mens Mensae 1763, Лякайль α Гары-Стала
Страла Sagitta Sge Sgte Sagittae старажытнае (Пталемэй) γ Стралы
Стралец Sagittarius Sgr Sgtr Sagittarii старажытнае (Пталемэй) Каўс Аўстраліс
Сэкстант Sextans Sex Sext Sextantis 1690, Firmamentum Sobiescianum, Гэвэліюс α Сэкстанта
Трыкутнік Triangulum Tri Tria Trianguli старажытнае (Пталемэй) β Трыкутніка
Тукан Tucana Tuc Tucn Tucanae 1603, Uranometria, прапанавана Кейсэрам і дэ Гаўтманам α Тукана
Тэлескоп Telescopium Tel Tele Telescopii 1763, Лякайль α Тэлескопа
Фэнікс Phoenix Phe Phoe Phoenicis 1603, Uranometria, прапанавана Кейсэрам і дэ Гаўтманам Анкаа
Хамэлеон Chamaeleon Cha Cham Chamaeleontis 1603, Uranometria, прапанавана Кейсэрам і дэ Гаўтманам α Хамэлеона
Цмок Draco Dra Drac Draconis старажытнае (Пталемэй) Этамін
Цыркуль Circinus Cir Circ Circini 1763, Лякайль α Цыркуля
Цэнтаўр Centaurus Cen Cent Centauri старажытнае (Пталемэй) Альфа Цэнтаўра
Цэфэй Cepheus Cep Ceph Cephei старажытнае (Пталемэй) Альдэрамін
Цялец Taurus Tau Taur Tauri старажытнае (Пталемэй) Альдэбаран
Шалі Libra Lib Libr Librae старажытнае (Пталемэй) Зубэн эль Шэмалі
Шчыт Scutum Sct Scut Scuti 1690, Firmamentum Sobiescianum, Гэвэліюс α Шчыта
Эрыдан Eridanus Eri Erid Eridani старажытнае (Пталемэй) Ахернар
Яшчарка Lacerta Lac Lacr Lacertae 1690, Firmamentum Sobiescianum, Гэвэліюс α Яшчаркі

Скасаваныя сузор’і[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Скасаваныя сузор’і

Да вызначэньня IAU былі і іншыя сузор’і, якія цяпер можна знайсьці ў старых атлясах і ў спасылках. Найбольш адметным зьяўляецца Карабель Арго, адно з 48 сузор’яў Пталемэя.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі
  1. ^ Сузор’і Жырафы, Голуба і Адзінарога, прапанаваныя Пэтрам Плянцыюсам у 1592 і 1613 гадох, часта памылкова прыпісваюцца Якабу Барчу і Аўгустыну Рае
  2. ^ Зьмяю падзяляюць на Галаву Зьмяі і Хвост Зьмяі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сьпіс сузор’яўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў