Пэрсэй (сузор’е)
| Пэрсэй | |
| Лацінская назва | Perseus |
|---|---|
| · у родным склоне | Persei |
| · скарот | Per |
| Простае ўзьняцьцё | 3г |
| Схіленьне | +45° |
| Квадрант | NQ1 |
| Плошча | 615 кв. гр. (24-е) |
| Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 65 |
| Зорак з плянэтамі | 7 |
| Зорак ярчэй за 3.00m | 5 |
| Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 0 |
| Найярчэйшая зорка | Мірфак (α Per) (1,79m) |
| Найбліжэйшая зорка | GJ 3182 (33,62 сьв. г., 10,31 пк) |
| Аб’екты Мэсье | 2 |
| Мэтэорныя патокі | |
| Памежныя сузор’і | |
| Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −35°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу сьнежня. | |
Пэрсэ́й (па-лацінску: Perseus, Per) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, названае ў гонар героя старажытнагрэцкай міталёгіі Пэрсэя. Пералічанае ў II стагодзьдзі сярод 48 сузор’яў Пталемэя, Пэрсэй застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Побач з Пэрсэем знаходзяцца й некаторыя з герояў паданьня пра Пэрсэя: Андрамэда (якую ён уратаваў), Кіт (марская пачвара, якую ён адолеў), і Цэфэй з Касіяпэяй (шляхетныя бацькі Андрамэды). На тэрыторыі Беларусі можна бачыць увесь год, акрамя позьняй вясны.[1]
Найярчэйшай зоркай сузор’я зьяўляецца Мірфак (α Пэрсэя) — жоўта-белы звышгігант з зорнай велічынёй 1,79. Але ўсё ж найадметнейшай зьяўляецца зьменная зорка Альголь, зьменная яскраваць якой дала пачатак мноству легендаў. GK Пэрсэя была новай зоркай, якая выбліснула ў 1901 годзе да велічыні 0,2, стаўшы на кароткі час адным з найярчэйшых аб’ектаў начнога неба. Сузор’е дало назву Скупнасьці Пэрсэя (Эйбэл 426) — грамаднай скупнасьці галяктык за 250 млн сьветлавых гадоў ад Зямлі. У сузор’і Пэрсэі пачынаецца і адзін з найадметнейшых мэтэорных патокаў — Пэрсэіды.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пэрсэй (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||