Касіяпэя (сузор’е)
| Касіяпэя | |
| Лацінская назва | Cassiopeia |
|---|---|
| · у родным склоне | Cassiopeiae |
| · скарот | Cas |
| Простае ўзьняцьцё | 1г |
| Схіленьне | +60° |
| Квадрант | NQ1 |
| Плошча | 598 кв. гр. (25-е) |
| Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 53 |
| Зорак з плянэтамі | 5 |
| Зорак ярчэй за 3.00m | 4 |
| Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 7 |
| Найярчэйшая зорка | α Cas (Шэдар) (2,15m) |
| Найбліжэйшая зорка | η Cas (Ахірд) (19,42 сьв. г., 5,95 пк) |
| Аб’екты Мэсье | 2 |
| Мэтэорныя патокі | Пэрсэіды |
| Памежныя сузор’і | |
| Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −20°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу лістапада. | |
Касіяпэя (па-лацінску: Cassiopeia, Cas) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, названае паводле ганарыстай каралевы Касіяпэі, што хвалілася на сваю непераўзыходную прыгажосьць. Касіяпэя — адно з 48 сузор’яў, пералічаных у II ст. старажытнагрэцкім астраномам Пталемэем, і адно з 88 сучасных сузор’яў. На небе сузор’е лёгка адшукаць паводле пазнавальнага разьмяшчэньня яе ярчэйшых зорак у форме літары W. Касіяпэя мяжуе з Андрамэдай на поўдні, Пэрсэем на паўднёвым усходзе і Цэфэем на поўначы. Знаходзіцца адносна полюсу насупраць Вялікай Мядзьведзіхі і лепей за ўсё назіраецца ў пачатку лістапада.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У траўні 2011 году дыспэтчары ізраільскай паветранай прасторы кінулі на разьведку два баявыя самалёты і два ўдарныя верталёты, каб даведацца, што за падазроныя агні бачныя ў небе. Пры дасьледваньні «варожага самалёту» пілёты пацьвердзілі, што гэтыя «агні» — зоркі Касіяпэі.[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Weiss, Reuven (6 сакавіка 2011) Stars mistaken for enemy aircraft Ynetnews
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касіяпэя (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| ||||||||||||||||||||||||||||||||