Лісічка (сузор’е)
Лісічка | |
Лацінская назва | Vulpecula |
---|---|
· у родным склоне | Vulpeculae |
· скарот | Vul |
Простае ўзьняцьцё | 20г |
Схіленьне | +25° |
Квадрант | NQ4 |
Плошча | 268 кв. гр. (55-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 33 |
Зорак з плянэтамі | 4 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 0 |
Найярчэйшая зорка | α Vul (Гусь) (4,44m) |
Найбліжэйшая зорка | Рос 165 (33,54 сьв. г., 10,28 пк) |
Аб’екты Мэсье | 1 |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −55°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу верасьня. |
Лісі́чка (па-лацінску: Vulpecula, Vul) — цёмнае сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба. Сузор’е было нанесенае на нябесныя мапы ў XVII ст. Яно ляжыць усярэдзіне Летне-восеньскага трыкутніка — астэрызму, які складаецца зь яскравых зорак Дэнэб, Вэга і Альтаір.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы XVII стагодзьдзя астраном Ёган Гэвэліюс нанёс на мапу сузор’е Лісічка пад арыгінальнай назвай «Лісічка з гусьсю» (па-лацінску: Vulpecula cum ansere) або «Лісічка і гусь» (лац. Vulpecula et Anser), якое было выяўленае як лісіца з гусьсю ў пашчы. Гэвэліюс не разглядаў лісічку і гусь як адасобленыя сузор’і, але пазьней зоркі былі разьнесеныя ў Лісічку і побач Гусь (лац. Anser). Сёньня гэта зноў адно сузор’е Лісічка, але гусь была ўвекавечаная ў зорцы α Лісічкі: Гусь.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лісічка (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |