Малы Леў
| Малы Леў | |
| Лацінская назва | Leo Minor |
|---|---|
| · у родным склоне | Leonis Minoris |
| · скарот | LMi |
| Простае ўзьняцьцё | 10г |
| Схіленьне | +35° |
| Квадрант | NQ2 |
| Плошча | 232 кв. гр. (64-е) |
| Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 34 |
| Зорак з плянэтамі | 3 |
| Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
| Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 0 |
| Найярчэйшая зорка | 46 LMi (Прэцыпуя) (3,83m) |
| Найбліжэйшая зорка | 11 LMi (36,46 сьв. г., 11,18 пк) |
| Аб’екты Мэсье | 0 |
| Мэтэорныя патокі | Лео-Мінарыды |
| Памежныя сузор’і |
|
| Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −45°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу красавіка. | |
Малы́ Леў (па-лацінску: Leo Minor, LMi) — невялікае і цьмянае сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба. Яно месьціцца паміж Вялікай Мядзьведзіхай на поўначы і Львом на поўдні. Малы Леў не зьяўляецца старажытным сузор’ем і быў прапанаваны Янам Гэвэліем у 1687 годзе.[1]
У сузор’і знаходзіцца 37 зорак, большых за зорную велічыню 6,5; тры зь іх яркія больш як за 4,5. 46 Малога Льва — аранжавы гігант з зорнай велічынёй 3,8 за 95 сьв. гадоў ад Зямлі. Другая найярчэйшая зорка — β Малога Льва — мае зорную велічыню 4,4; гэта таксама адзіная зорка ў Малым Льве, якая мае абазначэньне Баера. Бэта Малога Льва ёсьць падвойнай зоркай, ярчэйшы кампанэнт якой зьяўляецца аранжавым гігантам, а цямнейшы — жоўта-белай зоркай галоўнай пасьлядоўнасьці. Трэцяй паводле яскравасьці зоркай зьяўляецца 21 Малога Льва — белая зорка галоўнай пасьлядоўнасьці з хуткім вярчэньнем, якая мае сярэднюю зорную велічыню 4,5. Сузор’е таксама мае дзьве зоркі з плянэтнымі сыстэмамі, дзьве пары ўзаемадзейных галяктык і ўнікальны аб’ект глыбокага космасу — Аб’ект Ганьні.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ridpath & Tirion 2001. С. 168—169.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
- Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Малы Леў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||