Арыён (сузор’е)
Выгляд
| Арыён | |
| Лацінская назва | Orion |
|---|---|
| · у родным склоне | Orionis |
| · скарот | Ori |
| Простае ўзьняцьцё | 5г |
| Схіленьне | +5° |
| Квадрант | NQ1 |
| Плошча | 594 кв. гр. (26-е) |
| Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 81 |
| Зорак з плянэтамі | 8 |
| Зорак ярчэй за 3.00m | 8 |
| Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 8 |
| Найярчэйшая зорка | Рыгель (β Ori) (0,12m) |
| Найбліжэйшая зорка | GJ 3379 (17,51 сьв. г., 5,37 пк) |
| Аб’екты Мэсье | 3 |
| Мэтэорныя патокі | Арыяніды |
| Памежныя сузор’і | Блізьняты Цялец Эрыдан Заяц Адзінарог |
| Назіраецца ў шыротах паміж +85° і −75°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу студзеня. | |
Арыён (па-лацінску: Orion) — адметнае і лёгка пазнавальнае[1] сузор’е на нябесным экватары, бачнае амаль ва ўсім сьвеце. Назва сузор’я паходзіць ад імя Арыёна, паляўнічага ў грэцкай міталёгіі. Найяскравейшымі зоркамі сузор’я зьяўляюцца Рыгель (β Ori), сіне-белы звышгігант, а таксама Бэтэльгейзэ (α Ori), чырвоны звышгігант. У сузор’і знаходзіцца шмат яскравых гарачых сініх звышгігантаў. Зь іншых адметнасьцяў, кожны год зь пікам каля 20 кастрычніка ў сузор’і пачынаецца мэтэорны паток Арыяніды, прычынай якога ёсьць камэта Галея.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Dolan, Chris Orion (анг.) Праверана 7 сьнежня 2012 г. Архіўная копія
| ||||||||||||||||||||||||||||||||