Перайсьці да зьместу

Рак (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рак
Рак
Лацінская назва Cancer
 · у родным склоне Cancri
 · скарот Cnc
Простае ўзьняцьцё 9г
Схіленьне +20°
Квадрант NQ2
Плошча 506 кв. гр. (31-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 76
Зорак з плянэтамі 7
Зорак ярчэй за 3.00m 0
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 2
Найярчэйшая зорка β Cnc (3,53m)
Найбліжэйшая зорка DX Cnc
(11,84 сьв. г., 3,63 пк)
Аб’екты Мэсье 2
Мэтэорныя патокі Дэльта-Канкрыды
Памежныя сузор’і Рысь
Блізьняты
Малы Пёс
Гідра
Леў
Малы Леў (у кутох)
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −60°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу сакавіка.

Рак (па-лацінску: Cancer, Cnc) — адно з дванаццаці задыякальных сузор’яў, ляжыць у экватарыяльным поясе неба. Сымбалем сузор’я зьяўляецца знак (у Юнікодзе ). Рак — невялікае і даволі цёмнае сузор’е, займае на небе 506 кв. градусаў і ня мае зорак, ярчэйшэйшых за 3,00m — адзіным найярчэйшым аб’ектам з зорнай велічынёй 3,10m зьяўляецца зорная скупнасьць Ясьлі (M 44).[1] Сузор’е разьмясьцілася паміж Блізьнятамі на захадзе, Львом на ўсходзе, Рысьсю на поўначы і Малым Псом з Гідрай на поўдні.

Сузор’е Рака на зорным небе з праведзенымі паміж галоўнымі зоркамі лініямі.

Рак — найцямнейшае з задыякальных сузор’яў. Толькі дзьве зь яго зорак маюць больш як чацьвертую зорную велічыню.[2]

  • α Рака (Акубэнс) — падвойная зорка з зорнай велічынёй першай кампанэнты 4,3 за 173 сьв. г. ад Зямлі. Другая мае дванаццатую зорную велічыню і бачная ў невялікія аматарскія тэлескопы. У перакладзе з арабскай мовы назва зоркі азначае «клюшня».
  • β Рака (Альтарф) — найярчэйшая зорка сузор’я з зорнай велічынёй 3,5. Гэта аранжавая падвойная сыстэма, якая складаецца з аранжавага гіганта клясы K і чырвонага карліка, за 290 сьветлавых гадоў ад зямлі. З арабскай назва перакладаецца як «вока» або «позірк Ільва». Зорка сымбалізуе частку «цела» Рака.[2]
  • γ Рака (Азэлюс Барэаліс) — зорка з зорнай велічынёй 4,7 за 158 сьв. г. ад Зямлі. Назва азначае «паўночны асёл».[2]
  • δ Рака (Азэлюс Аўстраліс) — аранжавая зорка-гігант з зорнай велічынёй 3,9 за 136 сьв. г. ад Зямлі. Назва азначае «паўднёвы асёл».[2]
  • ζ Рака (Тэгмін) — кратная зорная сыстэма за 83 сьветлавыя гады ад Зямлі. Назва сыстэмы азначае «панцыр» і сымбалізуе панцыр Рака.
  • ι Рака — падвойная зорка з шырока разьмежаванымі яе кампанэнтамі. Першая зорка — жоўты гігант з чацьвертай зорнай велічынёй за 298 сьветлавых гадоў. Другі кампанэнт — сіне-белая зорка з зорнай велічынёй 6,6.[2]
  • 55 Рака — падвойная зорка, разьмешчаная за 41 сьветлавы год ад Зямлі, якая складаецца з жоўтага і чырвонага карлікаў. Асноўны кампанэнт, жоўты карлік, зьяўляецца 5-плянэтнай сыстэмай, складзенай з звышзямлі і чатырох газавых гігантаў, адзін зь якіх знаходзіцца ў заселенай зоне і меркавана мае тэмпэратуры, параўнальныя зь Зямлёй.

Аб’екты глыбокага космасу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сузор’е Рака перш за ўсё вядома назіральнікам неба зорнай скупнасьцю Ясьлі (Мэсье 44), якая знаходзіцца за 577 сьветлавых гадоў ад Зямлі. У M44 месьцяцца каля 50 зорак, найярчэйшыя зь якіх маюць шостую зорную велічыню. ε Рака, найярчэйшая зь іх, мае зорную велічыню 6,3m. Ясьлі — гэта адна з найбуйнейшых зорных скупнасьцямі, за якімі можна весьці назіраньне ў тым ліку няўзброеным вокам: яна займае 1,5 кв. градусы зорнага неба, што роўна тром Поўням.[2]

Сузор’е Рака таксама зьяўляецца прыстанкам для меншай паводле памераў, але болей шчыльнай расьсеянай зорнай скупнасьці Мэсье 67. Яна ляжыць за 2500 сьветлавых гадоў ад нашай плянэты. Яе памер на небе складае каля 0,5 кв. градусаў, што роўна аднаму поўнаму Месяцу. У ім месьцяцца прыкладна 200 зорак, найярчэйшыя зь якіх маюць дзясятую зорную велічыню.[2]

  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — 3rd ed. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2

Каардынаты: Sky map 09г 00х 00с, +20° 00′ 00″