Перайсьці да зьместу

Гідра (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гідра
Гідра
Лацінская назва Hydra
 · у родным склоне Hydrae
 · скарот Hya
Простае ўзьняцьцё 8–15г
Схіленьне −20°
Квадрант SQ2
Плошча 1303 кв. гр. (1-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 75
Зорак з плянэтамі 16
Зорак ярчэй за 3.00m 2
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 4
Найярчэйшая зорка Альфард (α Hya) (1,98m)
Найбліжэйшая зорка LHS 3003
(20,67 сьв. г., 6,34 пк)
Аб’екты Мэсье 3
Мэтэорныя патокі
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +54° і −83°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу красавіка.

Гідра (па-лацінску: Hydra, Hya) — найбуйнейшае з 88 сузор’яў, якое распасьцертае на плошчы 1303 квадратных градусаў. Гэта таксама і найдаўжэйшае з сузор’яў: яно распростана на даўжыні больш як 100 градусаў — яго паўднёвы канец упіраецца ў Шалі і Цэнтаўра, а паўночны кут мяжуе з Ракам.[1] Сузор’е мае багатую гісторыю: ад бабілёнцаў і грэкаў (сузор’е было пералічана Пталемэем разам у складзе 48 сузор’яў) да нашага часу, сузор’е заўсёды ўваходзіла ў зорныя атлясы; цяпер Гідра зьяўляецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Назва сузор’я азначае вадзяную зьмяю. На Беларусі сузор’е можна назіраць у канцы зімы і на пачатку вясны.[2]

Акрамя Гідры існуе таксама сузор’е Паўднёвая Гідра (па-лацінску: Hydrus).

Грэцкае сузор’е Гідра ёсьць адаптацыяй больш старажытнага бабілёнскага сузор’я: MUL.APIN згадвае «зьмяінае» сузор’е (MUL.DINGIR.MUŠ), якое аддалена адпавядае Гідры. Было ў бабілёнцаў усяго два «зьмяіныя» сузор’і — другое сталася правобразам грэцкай Зьмяі. Першая ж зьмяя была міталягічным гібрыдам зьмяі, льва і птушкі.[3]

Форма Гідры адлюстроўвае зьмяю, што круціцца, і суадносіцца зь некаторымі старажытнагрэцкімі мітамі. Так, адзін зь мітаў распавядае, што гругана паслалі начэрпаць у келіх вады для Апалёна, а ў келіху ён прынёс вадзяную зьмяю. Пабачыўшы падман, Апалён са злосьцю кінуў гругана, келіх і зьмяю на неба. Таксама сузор’е асацыюецца зь Лернейскай гідрай — шматгаловай зьмеепадобнай пачварай, якую забіў Гэркулес (прадстаўлены асобным сузор’ем).[1]

  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 978-0-691-08913-3
  • Babylonian Star-lore. — Solaria Pubs, 2008.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гідра (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 10г 00х 00с, −20° 00′ 00″