Вялікая Мядзьведзіха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікая Мядзьведзіха
Вялікая Мядзьведзіха
Лацінская назва Ursa Major
 · у родным склоне Ursae Majoris
 · скарот UMa
Простае ўзьняцьцё 10,67г
Схіленьне +55,38°
Квадрант NQ2
Плошча 1280 кв. гр. (3-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 93
Зорак з плянэтамі 20
Зорак ярчэй за 3.00m 7
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 8
Найярчэйшая зорка ε UMa (Аліёт) (1,76m)
Найбліжэйшая зорка Лялянд 21185
(8,31 сьв. г., 2,55 пк)
Аб’екты Мэсье 7
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −30°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу красавіка.
Вялікі Воз
Вялікі Воз

Вялікая Мядзьведзіха (таксама Вялікі Воз[1], Ільлёў Воз[2]; па-лацінску: Ursa Major, UMa) — сузор’е, незаходзячае ў большай частцы паўночнага паўшар’я. Найлепшай парой для назіраньнем за сузор’ем зьяўляецца красавік. У небе Вялікая Мядзьведзіха лёгка знаходзіцца паводле яскравага астэрызму Вялікі Воз, які зьяўляецца дапаможнікам у арыентацыі на поўнач, а таксама займае асабовую ролю ў міталёгіі розных культураў сьвету.

Астэрызмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сем найярчэйшых зорак Вялікай Мядзьведзіхі ўтвараюць астэрызм, вядомы пад назвай Вялікі Воз. У іншых народаў Воз вядомы пад іншымі назвамі, такімі як Плуг, Коўш і гэтак далей.

У арабаў таксама вядомы астэрызм, які атрымаў назву «Тры скокі газэлі». Папарна шэсьць зорак утвараюць кожны «скок»:

Гэтыя зоркі ляжаць у паўднёва-заходняй частцы сузор’я Вялікай Мядзьведзіхі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікая Мядзьведзіха ёсьць адным з 48 сузор’яў, пералічаных у «Альмагесьце» старажытнагрэцкім астраномам II стагодзьдзя н. э. Пталемэем. Сузор’е Вялікай Мядзьведзіцы згадваецца ў творах мноства паэтаў, як то ў Гамэра ці Шэксьпіра.

Адам Міцкевіч у паэме «Пан Тадэвуш» піша пра Мядзьведзіху як пра Давыдаў Воз і кажа, што старыя літвіны называлі яго «возам злых духаў», таму што:

«
На ім Люцыпар, калі Бога не паслухаў,
Дык млечным шляхам рваўся ўжо ў нябёс парогі,
Ды Міхаіл спыніў яго і збіў з дарогі,
І воз той паміж зор зламаны кавыляе —
Міхал-Архангел напраўляць не дазваляе.
»

Сузор’е згадваецца ў аповесьці Васіля Быкава «Трэцяя ракета», у прыватнасьці, пра спосаб адшуканьня Палярнай зоркі:

« У высокім і яшчэ светлаватым небе сям-там гараць маленькія рэдкія зоркі — іх неяк дужа мала, зусім не тое што ўзімку. Я ледзьве знаходжу ўгары коўш Вялікай Мядзведзіцы, па даўнім школьным звычаі праводжу ад яго роўную лінію і бачу Палярную ў хвасце Малой Мядзведзіцы.

Маўклівая і трывожная ноч плыве над затоенай, прыціхлай зямлёй. Час ужо, мусіць, пераступае за поўнач, коўш Вялікай Мядзведзіцы пераварочваецца на хвост, вялізным сваім чарпаком задзіраецца ўгору, месяц узабраўся ў самую высь і свеціць на поўнае вока.

»

—Васіль Быкаў, «Трэцяя ракета», 1961.

У жывапісе Вялікая Мядзьведзіха была выяўлена ван Гогам у карціне «Зорная ноч над Ронай».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларуская Навуковая Тэрміналёгія. У чатырох кнігах / Адказны за выпуск: Валер Булгакаў. — Выданьне другое, стэрэатыпнае. — Arche, 2010.
  2. ^ Віцебскі краёвы слоўнік М. Касьпяровіча

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікая Мядзьведзіхасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 10,67г 00х 00с, +55,38° 00′ 00″