Помпа (сузор’е)
Выгляд
| Помпа | |
| Лацінская назва | Antlia |
|---|---|
| · у родным склоне | Antliae |
| · скарот | Ant |
| Простае ўзьняцьцё | 10г |
| Схіленьне | −30° |
| Квадрант | SQ2 |
| Плошча | 239 кв. гр. (62-е) |
| Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 9 |
| Зорак з плянэтамі | 2 |
| Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
| Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 2 |
| Найярчэйшая зорка | α Ant (4,25m) |
| Найбліжэйшая зорка | DEN 1048-3956[1] (13,7 сьв. г., 4,04 пк) |
| Аб’екты Мэсье | 0 |
| Памежныя сузор’і | |
| Назіраецца ў шыротах паміж +45° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу красавіка. | |
По́мпа (па-лацінску: Antlia, Ant, ад грэц. ἀντλία) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба. Сузор’ сымбалізуе паветраную помпу, і было ўтворана ў XVIII стагодзьдзі на незанятай у той час плошчы нябеснай сфэры. Побач з Помпай знаходзяцца сузор’і Гідра, Компас, Ветразі і Цэнтаўр. Сузор’е найлепш бачна ўзімку і ўвесну ў паўднёвым небе, але ў беларускіх шыротах сузор’е не ўзыходзіць зусім. У межах сузор’я знаходзяцца сьпіральная галяктыка NGC 2997 і галяктыка Карлік Помпы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The 100 Nearest Star Systems (анг.) Research Consortium on Nearby Stars
| ||||||||||||||||||||||||||||||||