Нікаля Люі дэ Лякайль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нікаля Люі дэ Лякайль
Lacaille.jpg
Нарадзіўся 15 сакавіка 1713(1713-03-15)[1][2][3][4]
Руміньі, Ардэны
Памёр 21 сакавіка 1762(1762-03-21)[5][6][2][7][4] (49 гадоў)
Парыж, Каралеўства Францыя[5]
Навуковая сфэра Астраномія
Месца працы Парыская абсэрваторыя[8] і Парыскі ўнівэрсытэт
Альма-матэр Collège de Lisieux[d] і Collège de Navarre[d]
Вучні Антуан Лявуазье і François Laurent Lamandé[d]
Узнагароды і прэміі

Нікаля́ Люі́ дэ Ляка́йль (па-француску: Nicolas Louis de Lacaille; 28 сьнежня 1713 — 21 сакавіка 1762)[9] — францускі астраном.

Паводле ўласных назіраньняў Лякайль склаў каталёг прыкладна 10 000 зорак паўднёвага паўшар’я. Гэты каталёг, Coelum Australe Stelliferum, быў апублікаваны пасьля ягонай сьмерці, у 1763 годзе. Дзякуючы ягонай працы на небе зьявілася 14 новых сузор’яў,[10] а зацьменьні былі пралічаныя на 1800 гадоў наперад. Акрамя новых сузор’яў, Лякайль падзяліў пталемэеўскае сузор’е Карабель Арго на сучасныя сузор’ Ветразі, Карму і Кіль.[10]

У гонар Лякайля, за ягоны ўнёсак у дасьледваньне неба паўднёвага паўшар’я, будзе названы 60-сантымэтровы тэлескоп «La Caille Telescope» на востраве Рэюньён — самы вялікі тэлекскоп у Індыйскім акіяне.[11]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ SNAC — 2010.
  2. ^ а б Southern Africa Association for the Advancement of Science — 1902.
  3. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  4. ^ а б Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  5. ^ а б в Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119174596 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  6. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  7. ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
  8. ^ Berry A. A Short History of AstronomyLondon: John Murray, 1898.
  9. ^ Thomas Hockey et al The Biographical Dictionary of Astronomers. — Springer, 2007. — С. 665. — ISBN 978-0-387-31022-0
  10. ^ а б Ridpath, Ian Star Tales
  11. ^ TÉLESCOPE LACAILLE DE 60CM DES MAKES (ILE DE LA RÉUNION)(фр.) IMCCE

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Нікаля Люі дэ Лякайльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў