Жырафа (сузор’е)
Выгляд
| Жырафа | |
| Лацінская назва | Camelopardalis |
|---|---|
| · у родным склоне | Camelopardalis |
| · скарот | Cam |
| Простае ўзьняцьцё | 6г |
| Схіленьне | +70° |
| Квадрант | NQ2 |
| Плошча | 757 кв. гр. (18-е) |
| Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 36 |
| Зорак з плянэтамі | 4 |
| Зорак ярчэй за 3.00m | 0 |
| Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 3 |
| Найярчэйшая зорка | β Cam (4,03m) |
| Найбліжэйшая зорка | LHS 2459 (17,58 сьв. г., 5,39 пк) |
| Аб’екты Мэсье | няма |
| Мэтэорныя патокі | Кастрычніцкія Камэляпардаліды |
| Памежныя сузор’і | |
| Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −10°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу лютага. | |
Жыра́фа (па-лацінску: Camelopardalis, Cam) — буйное сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, у якім ня маецца яскравых зорак больш як чацьвертай зорнай велічыні. Сузор’е было створанае ў 1612 (або 1613) годзе Пэтэрам Плянцыем.
Лацінская назва ўяўляе сабой раманізаваную форму грэцкай назвы «καμηλοπάρδαλις», якая складаецца зь дзьвюх частак: «κάμηλος» (вярблюд) і «πάρδαλις» (леапард) — паколькі жырафа мае доўгую шыю, падобна да вярблюда, і плямы, як леапард.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
| ||||||||||||||||||||||||||||||||