Возьнік (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возьнік
Возьнік
Лацінская назва Auriga
 · у родным склоне Aurigae
 · скарот Aur
Простае ўзьняцьцё 6г
Схіленьне +40°
Квадрант NQ1
Плошча 657 кв. гр. (21-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 65
Зорак з плянэтамі 7
Зорак ярчэй за 3.00m 4
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 2
Найярчэйшая зорка Капэля (α Aur) (0,08m)
Найбліжэйшая зорка QY Aur
(20,74 сьв. г., 6,36 пк)
Аб’екты Мэсье 3
Мэтэорныя патокі
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −40°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу канца лютага — пачатку сакавіка.

Возьнік (па-лацінску: Auriga, Aur) — адно з 48 сузор’яў, пералічаных у II стагодзьдзі Пталемэем і адно з 88 сучасных сузор’яў. Знаходзіцца ў паўночнай частцы нябеснага экватарыяльнага поясу. У паўночным паўшар’і за сузор’ем Возьніка, як і за іншымі пяцю сузор’ямі з астэрзму Паўночнае кола, лепш за ўсё назіраць зімовымі вечарамі. З-за свайго становішча Возьнік можна назіраць цалкам толькі паўночней за 34° пд. ш., далей на поўдзень ён або бачны часткова, або зусім ляжыць ніжэй за гарызонт. Возьнік — вялікае сузор’е, займаючы на небе 657 кв. градусаў, ён складае палову Гідры, найбуйнейшага сузор’я.

Капэля, α Возьніка і яго найярчэйшая зорка — незвычайная кратная зорная сыстэма, параўноўваючы зь іншымі яскравымі зоркамі неба. β Возьніка — таксама цікавая для назіраньня зьменная зорка. Эпсылён Возьніказацьменна-падвойная зорка з надзвычай доўгім пэрыядам зьмены бляску — цяпер зьяўляецца аб’ектам пільнага дасьледваньня. З прычыны знаходжаньня ў зімнім Млечным Шляху Возьнік увабраў у сябе шмат яскравых расьсеяных скупнасьцяў, у тым ліку M36, M37 і M38, якія зьяўляюцца папулярнымі аб’ектамі назіраньня ў аматарскай астраноміі. У сузор’і таксама знаходзіцца вельмі адметная туманнасьць Палымяная зорка, якая адносіцца да зьменнай зоркі AE Возьніка.

Міталягічна сузор’е асацыявалася з рознымі возьнікамі, як то ў грэкаў з Эрыхтоніюсам Атэнскім або Міртылам. У кітайскай міталёгіі зоркі Возьніка адносілі да розных сузоряў, у тым ліку нябеснымі калёсамі імпэратара, сузор’ем, складзеным зь яскравых зорак сучаснага сузор’я.

У Возьніку адбываюцца некалькі мэтэорных патокаў: Аўрыгіды, Дзэта-Аўрыгіды, Дэльта-Аўрыгіды і гіпатэтычныя Ёта-Аўрыгіды.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Возьнік (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 06г 00х 00с, +40° 00′ 00″