Сузор’е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сузор’е Арыён — адно з найбольш бачных у начным небе

Сузор’і — участкі неба ў сучаснай астраноміі, на якія ўмоўна падзеленая нябесная сфэра для зручнасьці арыентаваньня па зорным небе. Гэтыя ўчасткі ўтвораныя вакол астэрызмаў — узораў на небе, складзеных зь яскравых зорак. У старажытнасьці сузор’ямі называлі фігуры, якія гэтыя яскравыя зоркі ўтваралі.

Ад 1922 году Міжнародны астранамічны зьвяз (IAU) вызначае 88 сузор’яў. Большасьць бярэ вытокі з 48 сузор’яў, вызначаных Пталемэем у «Альмагесьце». Астатнія сузор’і былі вызначаныя ў XVII—XVIII стагодзьдзях. Апошнія зь іх былі вылучаныя ў працы «Coelum australe stelliferum» Нікаля Люі дэ Лякайля (1763).

Існуюць таксама мноствы былых сузор’яў, якія не прызнае Міжнародны астранамічны зьвяз, або тыя, што зьяўляюцца часткай мясцовых астранамічных і астралягічных традыцыяў, напрыклад, кітайскай, індыйскай, або астраноміі аўстралійскіх тубыльцаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама: Скасаваныя сузор’і

Сучасны сьпіс з 88 сузор’яў, якія прызнае Міжнародны астранамічны зьвяз, заснаваны на 48 сузор’ях Пталемэя, якія ён вызначыў у яго творы «Альмагесьце» ў II стагодзьдзі[1][2]. Крыніцай пталемэеўскага твору былі веды Эўдокса Кнідзкага, грэцкага астранома IV стагодзьдзя да нашай эры, які прыўнёс Бабілёнскую астраномію ў эліністычную культуру. 30 з 48 пталемэеўскіх сузор’яў на самой справе маюць болей доўную гісторыю, якая сягае прынамсі позьняга Бронзавага веку. Гэта, у першую чаргу, задыякальныя сузор’і.

Сузор’і паводле Міжнароднага астранамічнага зьвязу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сьпіс сузор’яў

У 1922 годзе Генры Норыс Расэл дапамагаў МАЗ у падзеле нябеснай сфэры на 88 афіцыйных сузор’яў[3]. Дзе гэта было магчыма, новым сузор’ям давалі назвы старых грэка-рымскіх сузор’яў, такіх як Арыён, Леў, або Скарпіён. 36 з 88 сузор’яў знаходзяцца ў паўночнай частцы сфэры, астатнія 52 — у паўднёвай.

У 1930 годзе Эжэн Дэльпорт распрацаваў новыя граніцы паміж 88 сузор’ямі, якія пралягалі ўздоўж простага ўзьняцьця і схіленьня экватарыяльнай сыстэмы каардынат. Аднак зьвесткі, якімі карыстаўся Дэльпорт, былі актуальнымі для эпохі B1875.0, калі Бэнджамін Гулд упершыню прапанаваў вызначыць новыя межы сузор’яў на нябеснай сфэры. З-за прэцэсіі зямной восі граніцы за доўгі час ссунуліся, таму сучасныя зорныя мапы не супадаюць зь першапачатковымі ў граніцах.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сузор’есховішча мультымэдыйных матэрыялаў