Перайсьці да зьместу

Стары Горад (Торунь)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стары горад
анг. Stare Miasto[~ 1]
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО
Краявід Старога гораду
Краіна Польшча Польшча
Тып культурны
Крытэры ii, iv
ID Medieval Town of Torun
Рэгіён[~ 2] Эўропа і Паўночная Амэрыка
Каардынаты 53°02′00″ пн. ш. 18°37′00″ у. д. / 53.033333° пн. ш. 18.616667° у. д. / 53.033333; 18.616667
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1997 (21)

Стары горад у Торуні, Стары Торунь (па-польску: Stare Miasto) — найстаражытнейшая частка гораду.

Тэрыторыя Старога гораду зьяўляецца аб’ектам Сусьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО, у ім захаваліся яскравыя ўзоры цаглянай готыкі (царква Сьвятой Марыі, Торуньская ратуша, Катэдральны сабор сьвятых Янаў замак Тэўтонскага ордэну, Дом Капэрніка, мяшчанскія дамы).[1] У 1853 годзе ў цэнтры Старога гораду быў усталяваны Помнік Капэрніку, ураджэнцу Торуня.

Свой пачатак горад бярэ з XIII стагодзьдзі, калі Тэўтонскі ордэн пабудаваў тут фартэцыю для хрысьціянізацыі Прусіі.[2] Паселішча каля замку, атрымала назву Торунь і набыло правы гораду ў 1233 годзе. У 1250-я—1260-я гады тут пасяліліся францішкане і дамініканы. У XIV стагодзьдзі горад далучыўся да Ганзейскага зьвязу, што паўплывала на разьвіцьцё гораду.

Стары горад аддзелены ровам і ракой, захаваліся таксама і гарадзкія муры са шматлікімі брамамі. У цэнтры разьмешчаны пляц Стары Рынак з ратушай.

Фрагмэнты Старога гораду

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малая архітэктура на тэрыторыі Старога гораду

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]