Перайсьці да зьместу

Сымбаль эўра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сымбаль эўра
Выява
   £   
Іншыя назвы Знак эўра
Зьвесткі
Тып сымбаль валюты;
Назва ў Юнікодзе
euro sign
Юнікод U+20AC
HTML &#8364, &#x20ac
UTF-16 0x20AC
URL-код %E2%82%AC
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Сы́мбаль э́ўра, таксама знак э́ўра () — друкарскі сымбаль, які ўваходзіць у групу «Сымбалі валюты» (па-ангельску: Currency Symbols) стандарту Юнікод. Выкарыстоўваецца галоўным чынам для прадстаўленьня міжнацыянальнае валюты Эўразьвязу — эўра.

Кадаваньне ISO 4217:
EUR (978)
(Сымбалі ў 1999–цяпер).

Спэцыфікацыя лягатыпа эўра: мусіць друкавацца жоўтым колерам (Yellow PMS) на блакітным фоне (Reflex Blue PMS)

Знак эўра () быў спраектаваны пасьля таго, як мэтадам апытаньняў грамадзкай думкі былі абраныя два варыянты зь дзесяці прапановаў, і затым Эўракамісія выбрала адзін зь іх у якасьці канчатковага варыянта. Аўтарам дызайну, які перамог, як сьцьвярджаецца, была каманда з чатырох экспэртаў, імёны якіх афіцыйна не былі названыя. Афіцыйная вэрсія стварэньня дызайну эўра аспрэчваецца Артурам Айзэнмэнгерам[1], у мінулым вядучым графічным дызайнерам Эўрапейскай супольнасьці, які абвяшчае, што стварыў гэты знак як агульны сымбаль Эўропы.

Афіцыйнае прадстаўленьне сымбаля адбылося 12 сьнежня 1996 году.

Знак зьяўляецца, паводле Эўракамісіі,

«…камбінацыяй грэцкага эпсілёна, як паказчыка значнасьці эўрапейскае цывілізацыі, літары E, якая абазначае Эўропу, і перасякаюць знак паралельных лініяў, якія азначаюць стабільнасьць эўра.»

З-за гэтых двух лініяў графічны знак эўра атрымаўся значна падобным да сымбалем «Ёсьць» са славянскай азбукі «круглай глаголіцы».

Эўрапейская камісія таксама распрацавала лягатып эўра з указаньнем дакладных прапорцыяў і колераў пярэдняга пляна й фону[2]. Хаця некаторыя дызайнеры шрыфтоў проста ў дакладнасьці скапіявалі лягатып эўра ў якасьці знака эўра ў гэтых шрыфтах, большасьць распрацавалі свае варыянты, якія часта грунтуюцца на літары C у адпаведным шрыфце, каб знак валюты меў такую ​​ж шырыню, як і арабскія лічбы[3].

Сымбаль эўра (€) традыцыйна пішацца з двума гарызантальнымі рыскамі. Аднак у такіх шрыфтах, як High Tower Text, Lexington і некаторых іншых, ён выводзіцца з адной рыскай.

Становішча знака адносна грашовай сумы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Становішча знака эўра адносна грашовай сумы адрозьніваецца ў залежнасьці ад мовы. Ніжэй прыведзены прыклады для 24 моваў Эўрапейскага зьвяза[4]:

Тэкст Прыклад Тэкст Прыклад Тэкст Прыклад
Ангельская мова 3,14 эўра Баўгарская мова 3,14 эўра Вугорская мова 3,14 эўра
Грэцкая мова 3,14 [5], 3,14 €[6] Дацкая мова 3,14 € Ірляндзкая мова 3,14 эўра
Гішпанская мова 3,14 эўра Італьянская мова 3,14 эўра Латыская мова 3,14 эўра
Летувіская мова 3,14 эўра Мальтыйская мова 3,14 эўра Нямецкая мова 3,14 [7], 3,14 €[8]
Нідэрляндзкая мова 3,14 эўра Польская мова 3,14 эўра Партугальская мова 3,14 эўра
Румынская мова 3,14 эўра Славацкая мова 3,14 эўра Славенская мова 3,14 эўра
Фінская мова 3,14 эўра Француская мова 3,14 эўра Харвацкая мова 3,14 эўра
Чэская мова 3,14 эўра Швэдзкая мова 3,14 эўра Эстонская мова 3,14 эўра
  1. ^ Inventor who coined euro sign fights for recognition | World news | The Observer (анг.)
  2. ^ The design of the euro | European Commission Архіўная копія ад 2019-06-30 г.
  3. ^ Font Magazine 007 | Features | FontShop
  4. ^ ISG, 2011, Разьдзел 7.3.3. Rules for expressing monetary units. (анг.)
  5. ^ У Грэцыі
  6. ^ У Кіпры; глядзіце, напрыклад, фармат наміналу памятныя манэты Кіпра
  7. ^ У Нямеччыны
  8. ^ У Аўстрыі; глядзіце, напрыклад, фармат указання цаны на сайце Аўстрыйскага манетнага двара

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]