Македонскі дэнар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Македонскі дэнар
Краіна Рэспубліка Македонія
Падзел дэні
Код ISO-4217 MKD

Македонскі дэнар (па-македонску: Македонски Денар; код ISO 4217 — «MKD») — нацыянальная валюта Македоніі.

1 дэнар роўны 100 дэні. Уведзены ў зварот 26 красавіка 1992 году, у той момант быў роўны югаслаўскаму дынару. 5 траўня 1993 году была праведзена дэнамінацыя ў суадносінах 1 новы дэнар да 100 старых.

З 1 студзеня 2013 году манэты дэні выведзены з ужытку.

Цяпер выкарыстоўваюцца манэты вартасьцю 50 дэні, 1, 2 і 5 дэнараў; банкноты — 10, 50, 100, 500, 1000 і 5000 дэнараў.

Назва валюты паходзіць ад старажытнарымскага дэнарыя.