Перайсьці да зьместу

Нігерыйская найра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нігерыйская найра
Краіна
Код ISO-4217 NGN
Сымбаль і
Цэнтральны банк Цэнтральны банк Нігерыі[d]
Увядзеньне ва ўжытак 1 студзеня 1973
Папярэдняя валюта нігерыйскі фунт[d]
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Найра — грашовая адзінка Нігерыі, роўная 100 Коба. Код ISO 4217 — NGN.

Найра ўведзена ў грашовы зварот з 1 студзеня 1973 г. замест нігерыйскага фунта. Тым самым Нігерыя стала апошняю афрыканскаю дзяржаваю, якая адмовілася ад дванаццатковае грашовае сыстэмы.

У кастрычніку 2021 году ў Нігерыі афіцыйна запушчана eNaira, лічбавая вэрсія дзяржаўнай валюты.

Банкноты асноўнага звароту ўзору 1984—2006 гадоў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова Цэнтральны банк Нігерыі ўвёў у абарачэньне банкноты наміналамі 50 Коба (10 шылінгаў), 1, 5 і 10 найра, якія нагадваюць ранейшыя фунты. У лютым 1977 у абарачэньне ўведзена банкнота наміналам у 20 найра. У кастрычніку 1991 — банкнота наміналам 50 найра, 1 сьнежня 1999—100 найра, 1 лістапада 2000—200 найра, 4 красавіка 2001—500 найра, 12 кастрычніка 2005—1000 найра.

У абароце знаходзяцца банкноты наміналам 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 і 1000 найра розных гадоў выпуску.