Грузінскі лары
Выгляд
| Лары | |
| Краіна | Грузія |
|---|---|
| Падзел | тэтры |
| Код ISO-4217 | GEL |
| Сымбаль | ₾ |
| Цэнтральны банк | Нацыянальны банк Грузіі |
| Увядзеньне ва ўжытак | 2 кастрычніка 1995[1] |
| Папярэдняя валюта | грузінскі купон[d] і савецкі рубель |
| Абменны курс: (Даляр ЗША (24.12.2008)) | 1,4 |

Ла́ры (па-грузінску: ლარი, код ISO 4217 — GEL) — афіцыйная валюта Грузіі. Валюта была ўведзена ў абарачэньне 2 кастрычніка 1995 году замест купона, уведзенага ў абарачэньне 5 красавіка 1993 году, каб вывесьці з абарачэньня расейскі рубель. Лары дзеліцца на 100 тэтры. Слова «лары» на старажытнагрузінскай мове азначае «ўласнасьць», ці «запас», а слова «тэтры» ўжывалася ў якасьці назвы грузінскіх грошаў у ХІІІ стагодзьдзі.

- ↑ History of Georgian money (груз.) — 1919.